Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антарктычны антыцыклон — вобласць высокага атмасфернага ціску над Усходняй Антарктыдай.
Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрвень — жнівень), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (тэмпература ледавіковага покрыва апускаецца да −55 °C, паветра — да −89,3 °C). На перыферыі антарктычнага антыцыклону слабыя ўсходнія вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найбольшы ціск у цэнтры антарктычнага антыцыклону на плато Савецкае (4000 м над узроўнем мора). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор'е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні антарктычнага антыцыклону замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй — зонай нізкага ціску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.