From Wikipedia, the free encyclopedia
Антанíна Абрэмбская-Яблонская (часам Абрэмбска-Яблоньска, польск.: Antonina Obrębska-Jabłońska; 12 студзеня 1901, вёска Пчэльня, Падолле, Украіна — 19 лістапада 1994, Варшава, Польшча[4]) — польская мовазнаўца, паланістка, славістка, прафесарка, заснавальніца польскай беларусістыкі.
Антаніна Абрэмбская-Яблонская | |
---|---|
польск.: Antonina Obrębska-Jabłońska | |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1901[1] ці 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1994[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Antoni Obrębski[d] |
Муж | Вітальд Яблонскі[d] |
Род дзейнасці | славіст, мовазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта, беларусазнавец |
Навуковая сфера | славістыка[2], мовазнаўства[3], дыялекталогія[3] і фалькларыстыка[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Нарадзілася ва Украіне. Брат Юзаф Абрэмбскі (1905—1967) стаў вядомым польскім этнасацыёлагам і даследчыкам Палесся[5].
Школьную адукацыю пачала атрымліваць у Кіеве ў 1908 годзе.
Антаніна Абрэмбская навучалася ў Варшаўскім універсітэце з 1919 года. Потым перавялася ў Ягелонскі ўніверсітэт, які скончыла ў 1925 годзе, атрымаўшы ступень доктаркі філасофіі за сваю дысертацыю па тэме «Гісторыя мужчынскага роду ў польскай мове»[6].
У 1925—1934 гадах працавала ў Ягелонскім універсітэце. З 1933 да пенсіі ў 1971 працавала ў Варшаўскім універсітэце.
У 1933 годзе Антаніна Абрэмбская пабралася шлюбам з Вітальдам Яблонскім, пазней выбітным сінолагам і прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта[7].
У 1954 годзе стала надзвычайнай, а ў 1962 годзе звычайнай прафесаркай Варшаўскага ўніверсітэта.
У 1956 годзе заснавала кафедру беларускай філалогіі (з 2005 года кафедра беларусістыкі) ў Варшаўскім універсітэце, якую ўзначальвала да пенсіі ў 1971 годзе.
Памерла ў 1994 годзе ў Варшаве. Пахаваная на вайсковых могілках Павонзкі.
Акрамя навуковай працы, яна таксама займалася перакладамі. Антаніна Абрэмбская-Яблонская пераклала «Слова пра паход Ігараў» на польскую мову (1954), падрыхтавала навуковае выданне перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша», зробленага ў 1920-30-я гады Браніславам Тарашкевічам (1984).
Пад навуковым кіраўніцтвам вучонай былі апрацаваны і апублікаваныя рукапісы фальклорных матэрыялаў М. Федароўскага «Люд беларускі» з навуковымі каментарамі і слоўнікам. Даследніцу цікавілі таксама пытанні беларуска-польска-літоўскага памежжа, гісторыі мовы і анамастыкі.
Антаніна Абрэмбская-Яблонская стаяла ля вытокаў стварэння ўнікальнага дыялектнага даведніка — «Слоўнік паўночна-заходніх гаворак Беларусі і яе памежжа».
Надзвычай важным укладам ва ўмацаванне беларуска-польскіх моўных сувязей стала публікацыя першага «Падручнага польска-беларускага слоўніку» пад рэдакцыяй прафесаркі Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай і акадэміка Мікалая Бірылы (1962)[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.