Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анж-Фелікс Патасэ (фр.: Ange-Félix Patassé; 25 студзеня 1937 — 5 красавіка 2011) — цэнтральнаафрыканскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр (1976—1978) і прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (1993—2003). Быў зрушаны падчас грамадзянскай вайны лідарам паўстанцаў Франсуа Базізэ.
Анж-Фелікс Патасэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Ange-Félix Patassé | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Elisabeth Domitien[d] | ||||||
Пераемнік | Henri Maïdou[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | André Kolingba[d] | ||||||
Пераемнік | Франсуа Базізэ | ||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1937[1][2] |
||||||
Смерць |
5 красавіка 2011[3][1][…] (74 гады) |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавальнік і лідар партыі Рух за вызваленне народа Цэнтральнай Афрыкі.
Патасэ стаў першым прэзідэнтам ЦАР, абраным шляхам дэмакратычных выбараў (1993), якія былі праведзены пад ціскам ААН і іншых міжнародных арганізацый. Быў пераабраны на пасаду прэзідэнта на выбарах 1999 года.
Падчас першага тэрміну знаходжання на пасадзе (1993—1999) адбыліся тры ваенныя бунту ў 1996—1997 гадах і абвастрыўся канфлікт паміж так званымі «паўночнікамі» (у лік якіх уваходзіў Патасэ) і «паўднёўцамі» (да якіх належаў яго папярэднік Андрэ Калінгба).
Падчас другога прэзідэнцкага тэрміну страціў падтрымку многіх сваіх даўніх саюзнікаў, а таксама Францыі, якая ўмешвалася, каб падтрымаць яго падчас першага тэрміну.
Для ўтрымання ўлады звяртаўся па дапамогу да лівійскага лідара Муамара Кадафі і атрадаў Жана-П’ера Бембы з ДРК. Пры падаўленні бунту Базізэ ў 2002 годзе атрымаў дапамогу ад Кадафі на ўмовах прадастаўлення Лівіі 99-гадовай манаполіі здабычы алмазаў, золата і іншых карысных выкапняў у ЦАР[5]. Пры падаўленні таго ж бунту атрады Бембы зрабілі сур’ёзныя разбурэнні ў сталіцы ЦАР Бангі, а пасля выцяснення атрадаў Базізэ разрабавалі яе.
Патасэ быў скінуты ў сакавіку 2003 года, падчас свайго ад’езду на саміт афрыканскіх дзяржаў[6] і пражываў у выгнанні ў Тога. Вярнуўся ў краіну ў студзені 2011 года для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, на якіх прайграў Базізэ, атрымаўшы толькі 21,4% галасоў[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.