Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 7 жніўня 1947, Мсцібава; псеўданімы: Антон Кулон) — беларускі навуковец, пісьменнік, палітык, публіцыст.
Анатоль Уладзіміравіч Астапенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 жніўня 1947[1] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, эсэіст, палітык, фізік, публіцыст |
Навуковая сфера | фізіка[1][2], КТП, фізіка элементарных часціц, публіцыстыка[2] і палітыка[2] |
Навуковая ступень | доктар навук (2003) і кандыдат фізіка-матэматычных навук[1] (1986) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
Навуковая дзейнасць
Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна — квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Ферміён-антыферміённае ўраўненне і спектр мас мезонаў» (1986).
У 1999 г. было прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».
Палітолаг. Галіна — палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах «Веснік БДУ», «Весці АН РБ», дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003). Доктар навук МАІТ у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003).
Гісторык. Галіна — гісторыя Беларусі, этналогія. У галіне этналогіі, па тэматыцы прысвечанай этнагенезу беларусаў надрукаваны шэраг артыкулаў у беларускіх выданнях, а таксама ва ўкраінскім навуковым часопісе «Етнічна історія народів Європи». Выдадзены манаграфіі «Роль этнических факторов и модерных процессов в формировании белорусской нации» (2020), «Беларусы: ад этнасу да нацыі» (2022). У 2021 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «этналогія» 07.00.05. Назва: «Этнічныя фактары ў працэсах фармавання беларускага народу і нацыі».
Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-папулярных і метадычных артыкулаў і кніг, а таксама вучэбна-метадычнага комплексу «Правовая информатика», 2005, манаграфіі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», выд. Мн. «Беларускі кнігазбор», 2004.
У 2010 г. у Санкт-Пецербургу ў выдавецтве «Невский простор» выйшаў фундаментальны твор А. Астапенкі «Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму» (734 стар.).
Палітычная дзейнасць
У 1990—1994 гадах сустаршыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, заснавальнік і старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994—1999). Напісаў праграму БНП, дзе ўпершыню нацыяналізм быў адкрыта абвешчаны базавай праграмнай каштоўнасцю, а сфармуляваныя прынцыпы БНП з’явіліся выразам хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі ва ўмовах Беларусі. З 1998 г. — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады партыі БСДГ.
Літаратурная дзейнасць
Друкаваўся ў «ЛІМе», «Маладосці», «Дзеяслове», «ARCHE» і інш. Выдаў кнігу «Паслухайце нацыяналіста» (2000). У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 года.
Аўтар мноства публіцыстычных артыкулаў і нарысаў, публіцыстычных кніг: «Хрысціянства і нацыянальная ідэя», Мн. 1998, «Паслухайце нацыяналіста», выд.: Vilnius, «Rastios Draugija», 2000, «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе», выд. Санкт-Петербург, «Невский простор», 2010.
У 2014—2017 гадах у серыі 100 выдатных дзеячаў выйшлі эсэ А. Астапенкі «Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю». «Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа», «Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова», «Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі», «Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі».
У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон у выдавецтве «Логвінаў» выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», напісаная ў жанры non fiction. У 2013 г. на рускай мове выйшла «Синяя книга белорусского алкоголика».
У 2017 г. у выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга прозы А.Астапенкі «Між светам тым і гэтым», у якой аўтар выступае і ў жанры фантастыкі (першае фантастычнае апавяданне «Нэйсі» было надрукавана ў часопісе «Дзеяслоў» у 2016 г.).
Бібліяграфія
- Лекцыі па сістэме праграмавання «TURBO PASCAL 5.5». Вучэбны дапаможнік. — Мінск: Изд. БТИ, 1996. — 65с.
- Правовая информатика. Учебно-методический комплекс. Мінск, 2007. 172 с.
- Методические рекомендации по выполнению контрольной работы по курсу «Эконометрика и экономико-математические методы и модели». ИБМТ БГУ. — Мінск, 2016. — 56 с
- Лабораторный практикум по курсу «Основы информационных технологий и программирования» для специальности 1-26 03 01 «Управление информационными ресурсами». — Мінск, 2016. — 209 стр.
- Хрысціянства і нацыянальная ідэя. — Мінск: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 1998. — 68 с.
- Паслухайце нацыяналіста. — Vilnius: Rastijos Draugija, 2000. — 176 с.
- Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце. Манаграфія. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 184 с.
- Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму. — Санкт-Петербург: Невский простор, 2010. — 734 с.
- Сіняя кніга беларускага алкаголіка. — Мінск: Логвінаў. 2012. — 302 с.
- Синяя книга белорусского алкоголика. — Минск: Харвест. 2013. — 352 с.
- Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с.
- Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с.
- Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с.
- Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с.
- Між светам тым і гэтым. Апавяданні беларускага алкаголіка. — Мінск: Логвінаў, 2017. — 321 с.
- Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі. — Мінск: Харвест, 2017. — 64 с.
- Барыс Сачанка: ён шчыра служыў Бацькаўшчыне. — Рыга : Інстытут беларускай гісторыі і культуры, 2018. — 63 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
Зноскі
- Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1179. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.