Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Міхайлавіч Салаўёў (нар. 9 снежня 1954, в. Ляшчынец Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, зараз у межах Гомеля) — беларускі палітык. Палкоўнік міліцыі.
Анатоль Міхайлавіч Салаўёў | |
---|---|
Нараджэнне |
9 снежня 1954 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Званне | падпалкоўнік |
Узнагароды |
Скончыў Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР, юрыст. Працоўную дзейнасць пачаў выхавальнікам у Лазавіцкай школе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшым інспектарам па дазнанню, старшым следчым, намеснікам начальніка следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Савецкага райвыканкама горада Гомеля, начальнікам следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама горада Гомеля, начальнікам аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама, першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені, «80 гадоў Беларускай міліцыі», «90 год міліцыі Беларусі», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2] .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.