From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Васілевіч Гарбачоў (20 жніўня 1936, в. Чарнякоўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Брэсцкім аблпраекце, з 1961 па 1971 г. — галоўным архітэктарам Брэста, у Брэсцкіх праектна-канструктарскіх майстэрнях, у Белкамунпраекце, з 1974 года — начальнік, галоўны архітэктар майстэрні, начальнік аддзела ў Брэстграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў Брэсце.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Пушкінскай (1964), Набярэжнай (1963), Маскоўскай (1974—1976), манументы вызваліцелям Брэста (1965), «Вартавым граніц» (1971) у Брэсце, забудова Цэнтральнага раёна і мікрараёнаў № 5, 7 у Пінску (1980—1986).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.