вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарняко́ўка[2] (трансліт.: Čarniakoŭka, руск.: Черняковка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Вёска
Чарнякоўка
|
Паводле падання, назва вёскі, верагодна, звязана з тым, што тут кругом рос чорны лес, была чарналесіца (т. б. дуб, ліпа, клён, ясень, граб, альха, асіна), не было краснага лесу, сасны[3].
У 1873 годзе 253 рэвізскія і 247 прышлых душ. У 1884 годзе 74 двары, у т. л. 1 кравецкі, 1 бондарскі, 502 жыхары, жыхары 14 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Навабычанскай воласці, 75 двароў, 549 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета. У 1924—1954 гадах цэнтр Чарнякоўскага сельсавета. У 1926 годзе чатырохгадовая школа. У 1961 годзе ў Гайшынскім сельсавеце, працавала сямігодка[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.