From Wikipedia, the free encyclopedia
Анат (іўр.: ענת) — заходнесеміцкая багіня вайны, культ якой у старажытнасці быў распаўсюджаны ў Ханаане і Сірыі. Шанаванне Анат аказала моцны ўплыў на фарміраванне культа Астарты.
Імя Анат упершыню сустракаецца ў угарыцкіх тэкстах каля 1400 г. да н. э. Мяркуецца, што магла быць засведчана ў Егіпце як Анат-эй яшчэ раней, каля 1800 г. да н. э. У 1 тысячагоддзі да н. э. шанавалася пераважна арамеямі і хананеямі. Імя Анат сустракаецца ў тэкстах, знойдзеных на тэрыторыі сучасных Сірыі, Турцыі, Лівана, Кіпра, Ізраіля, Егіпта. У Ізраілі захаваліся тапонімы з імем Анат і асабістае жаночае імя Анат.
Ва ўгарыцкіх тэкстах выступала як маладая дзяўчына і адначасова суровы воін, які ў баі бязлітасна забівае ворагаў і ператварае іх галовы ў сваю здабычу. Забойствы мелі рытуальны характар, паколькі пасля заканчэння вайны Анат павінна была прайсці абрады ачышчэння ў храме. У пазнейшых запісах іўдзейскіх пасяленцаў Элефанціны ўзгадвалася багіня Анат-Яху, жонка бога Яхвэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.