Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Аляксеевіч Ляхновіч (1977, в. Ганчары, Валожынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (з 2023).
Аляксей Аляксеевіч Ляхновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Мікалаевіч Аўраменка | ||||||
Нараджэнне |
1977 |
||||||
Адукацыя |
|
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў в. Ганчары Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1999 годзе скончыў эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння ВНУ працаваў эканамістам планава-эканамічнага аддзела Аўтобуснага парка № 7 г. Мінска. З 2002 па 2008 гады — галоўны спецыяліст, начальнік аддзела пасажырскіх перавозак упраўлення аўтамабільнага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
З 2008 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2013 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працаваў начальнікам упраўлення транспарту Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3 сакавіка 2016 года прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. 28 сакавіка 2019 года прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
28 ліпеня 2023 года прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.