From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Раманоўскі (1915, Віцебск — 12 лістапада 1955) — беларускі і аўстралійскі мастак.
Аляксандр Раманоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1955 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Скончыў школу-дзесяцігодку (1932) і Віцебскі мастацкі тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у тэатры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырвоную Армію, з 1941 быў у нямецкім палоне. Пасля II сусветнай вайны эмігрыраваў у Аўстралію.
Найбольш плённа працаваў у жанрах палітычнай карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў беларускай і расійскай эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на мастацкіх выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў.
Быў членам Аўстралійскага мастацкага таварыства і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў.
Трагічна загінуў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.