рэжысёр, акцёр, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Пятровіч Стру́нін[1] (руск.: Александр Петрович Струнин; 4 лістапада 1909 — 23 красавіка 1993) — савецкі і беларускі акцёр, рэжысёр, драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1960).
Аляксандр Пятровіч Струнін | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Струнин | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1993 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, драматург |
Тэатр | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў горадзе Чыта. У 1929 годзе скончыў студыю пры Чыцінскім драматычным тэатры[1]. З 1925 года акцёр і рэжысёр у шэрагу тэатраў. Быў галоўным рэжысёра Бугульмінскага рускага драматычнага тэатра, працаваў у Драматычным тэатры Ціхаакіянскага флоту, тэатры Балтыйскага флотуБалтыйскі флот ВМФ СССР[2]. У 1947—1953 гадах — галоўны рэжысёр Паўладарскага драматычнага тэатра[2]. У 1952—1954 гадах — рэжысёр Тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе[1]. У 1963—1975 гадах А. П. Струнін галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Рэжысёрскім пастаноўкам А. П. Струніна ўласцівы пафас жыццесцвярджэння, спалучэнне мастацкай формы з сацыяльна-псіхалагічнай накіраванасцю[1].
Сярод тэатральных пастановак: «Порт-Артур» паводле А. Сцяпанава (1963), «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна (1965), «Алека Дундзіч» М. Каца і А. Ржашэўдскага (1967), «Амністыя» М. Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А. Макаёнка (1971), «Апошні шанец» В. Быкава, «Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага, «Казкі старога Арбата» А. Арбузава і інш.
Выканаў некалькі роляў у кіно. Сярод іх: Інакенцій («Снягурку выклікалі?», 1985), прэзідэнт («Адступнік», 1987), удзельнік спірытычнага сеанса («Сабачае сэрца», 1988), бацька Ады («Дом на пяску», 1991), Пётр Ягорафіч («Цэнзуру да памяці не дапускаю», 1991) і інш.[3]
Аўтар п’ес «Адплата» (пастаўлена ў 1968 годзе[1]), «Я прысягаў радзіме» (пра генерала Карбышава[2], пастаўлена ў 1968 годзе[1]), «Пад зоркамі» (па аповесці П. Пестрака[2]).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.