Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Людвігавіч Алейнік (нар. 5 верасня 1958, г. Любеч, Чарнігаўская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Аляксандр Людвігавіч Алейнік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Нарадзіўся 5 верасня 1958 года ў г. Любеч Чарнігаўскай вобласці. У 1970 годзе сям’я вярнулася на радзіму маці. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у сярэдняй школе № 4, Гомельскім інстытуце павышэння кваліфікацыі, Гомельскім музычна-педагагічным каледжы імя Л. С. Выгоцкага, начальнікам аддзела па друку і працы са СМІ ў Гомельскім абласным выканкаме, дырэктарам музея «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»[1].
У наш час выкладчык Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага[1].
Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года[1].
Празаік. Піша на рускай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Легенда пра князя Люба, ці Праклён роду» (Масква, 2003) пра землі чарнігаўска-гомельскага памежжа. Аўтар шматлікіх публікацый краязнаўчай і гістарычнай тэматыкі, якія выдаваліся ў Беларусі, Расіі, Украіне[1].
У 2014 годзе ў Мінскам выдавецтве «Харвест» у серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі» выдадзена кніга Аляксандра Алейніка «Люб Кіевіч». Яна распавядае пра заснаванне аднаго з найстаражытных славянскіх гарадоў — летапіснага Любеча, пра сумесную барацьбу ўсходнеславянскіх плямёнаў з варагамі і хазарамі, а таксама пра вялікае і трагічнае каханне. Акрамя таго, у творы закранаецца дахрысціянская гісторыя Кіева, Чарнігава, Чарнобыля і Гомеля[1].
Выступае па абласным і рэспубліканскім тэлебачанні, гомельскім і чарнігаўскім абласным радыё, у перыядычным друку (газеты «Гомельская праўда», «Шарм», «Праспект», «Гомельскія ведамасці», «Культура», «Сакрэтныя матэрыялы» (Санк-Пецярбург), часопісе Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларуская думка», часопісах «Антык-інфа», «Федэральны будаўнічы рынак» (Расія), «Мішпоха» (Беларусь), міжнародным часопісе «Форум», часопісе СПБ «Новая Няміга літаратурная», зборніку «Натхненне» за 1999—2007 гг[1].
Браў удзел у здымках гісторыка-краязнаўчага фільма «Старажытны Любеч» Кіеўскай кінастудыяй «Вежа» ў 1994 годзе[1].
Узнагароджаны граматай таварыства К. Тураўскага ў 2004 годзе, юбілейнымі медалямі, у складзе калектыва музея з’яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2007 г.)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.