Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандраўск-Сахалінскі (руск.: Александровск-Сахалинский) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аляксандраўск-Сахалінскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 12,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1869 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Сахалін, на беразе Татарскага праліва, за 561 км да поўначы ад Южна-Сахалінска, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Тымоўскае.
Да 1926 горад насіў імя Аляксандраўскі. З 1918 па 1920 улада ў горадзе прыналежыла ўраду адмірала Аляксандра Калчака. У перыяд з 1920 па 1925 горад быў акупаваны Японіяй. З 1932 па 1947 Аляксандраўск-Сахалінскі з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Сахалінскай вобласці.
Цэнтр каменнавугальнай прамысловасці Сахаліна. У горадзе дзейнічаюць хлебакамбінат, прадпрыемствы лясной і рыбнай прамысловасці. Порт на беразе Татарскага праліва.
У горадзе знаходзяцца Краязнаўчы музей імя А. П. Чэхава і Гісторыка-літаратурны музей «Чэхаў і Сахалін». Архітэктурным помнікам з’яўляецца будынак былога казначэйства, пабудаваны ў 1880. У скверы музея помнік А. П. Чэхаву працы Міхаіла Анікушын.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.