From Wikipedia, the free encyclopedia
Альпі́йскія лугі́ — высакагорныя лугі альпійскага пояса. Найбольш пашыраны асакова-злакавыя лугі і нізкатраўныя альпійскія «дываны» — маты, для якіх характэрна адсутнасць суцэльнага дзёрну. У складзе альпійскіх лугоў шмат кармавых, лекавых, дэкаратыўных, харчовых раслін. Каштоўныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.