From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеся Віктараўна Лаловіч, па нараджэнні Бялевіч (нар. 3 верасня 1979, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Выступала за зборную Беларусі.
Нарадзілася |
3 верасня 1979 (45 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Вырасла ў спартыўнай сям’і:
Бацька, Віктар Іванавіч Бялевіч (1942—2018) — беларускі баскетбольны трэнер[1].
Маці, Ларыса Сцяпанаўна Кандраценка-Бялевіч (нар. 1942) — беларуская баскетбалістка[2].
Сястра, Дыяна Віктараўна Бялевіч-Соцікава (нар. 1967) — беларуская баскетбалістка.
У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за наступныя клубы:
У 2001—2008 і 2009—2010 гадах выступала за клубы Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі[3], у тым ліку за «Арад» (Румынія, 2001/02), «Вейводзіну» (Нові Сад, Сербія, 2006/07), «Ружамберак» (Славакія, 2009/10).
У 1995 годзе ў складзе дзявочай (кадэтскай) зборнай Беларусі ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы (U-16), а ў 2001 годзе ў складзе жаночай зборнай Беларусі — у паўфінальным раўндзе да чэмпіянату Еўропы-2003[4].
У 2018 годзе скончыла сваю баскетбольную кар’еру. З’яўляецца трэнерам мужчынской каманды «VSS» у трэцім дывізіёне НБЛ[5] і "Спецыялізаванай ДзЮШ алімпійскага рэзерву па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт» (школа для дзяўчынак)[6][7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.