вучоны ў галіне хірургіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Севяр’янавіч Мі́шараў[2] (руск.: Мишарев Олег Северьянович; 7 красавіка 1922, Саратаў — 31 мая 1997, Мінск) — вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Алег Севяр’янавіч Мішараў | |
---|---|
руск.: Олег Северьянович Мишарев | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 мая 1997 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | урач, хірург, дзіцячы хірург, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | А. М. Болдзін, С. Х. Архангельскі |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў горадзе Саратаў. Скончыў сярэднюю школу і ў 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1941 года быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях, у час якога паступіў у Ташкенцкі медыцынскі інстытут і здаў экзамены за 1-ы курс[3]. Пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1943 годзе працягваў вучобу ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1947 годзе і ў 1947—1951 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры ім. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хирургическая анатомия солнечного сплетения»[4][5]. У 1951—1954 гг. працаваў асістэнтам кафедры агульнай хірургіі Саратаўскага медыцынскага інстытута. З 1954 года А. С. Мішараў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Займаў пасаду асістэнта кафедры хірургіі ў 1954—1961 гг., дацэнта кафедры грудной і дзіцячай хірургіі ў 1961—1967 гг., прафесара кафедры ў 1967—1969 гг. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ожоги на фоне лучевой болезни (экспериментальное исследование)»[4]. У 1969—1990 гг. А. С. Мішараў узначальваў кафедру дзіцячай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам дзіцячай хірургіі[4]. У 1990—1994 гг. прафесар кафедры дзіцячай хірургіі.
Памёр А. С. Мішараў 31 мая 1997 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
А. С. Мішараў займаўся пытаннямі дзіцячай гнойнай хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі, марфалагічнага абгрунтавання хірургічнай тактыкі і інш. Распрацаваў метады хірургічнага лячэння перытанітаў у дзяцей. Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, 4 вынаходніцтваў[4]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскіх і 24 кандыдацкіх дысертацый[4]. Прымаў удзел у 6 міжнародных навуковых з’ездах і канферэнцыях (у Японіі (1972), ГДР (1973), Іспаніі (1977) і інш.)[4].
Быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, членам праўлення таварыства кардыяхірургаў[3]. Ганаровы член Навуковага таварыства хірургаў Беларусі.
Сярод апублікаваных прац:
Сааўтар метадычных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя БССР «Метод спонтанного дыхания с положительным давлением на выдохе в борьбе с дыхательной недостаточностью у детей» (1978), «Программы инфузионной терапии при гнойно-септических заболеваниях у детей», (1983)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.