беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Барысавіч Дармешкін (нар. 30 кастрычніка 1958, Кемерава, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2016).
Алег Барысавіч Дармешкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2008) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў», 1980; аспірантура, 1985).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1984, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хімічнай тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай тэхналогіі, дацэнт, з 2000 — загадчык кафедры, з 2009 — прарэктар універсітэта па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія мінеральных солей і ўгнаенняў; рацыянальнае і комплекснае выкарыстанне фасфатнай сыравіны; перапрацоўка адходаў вытворчасці мінеральных угнаенняў.
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995, 2005), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010), канцэрна «Белнафтахім» (2015); прэміі НАН Беларусі (2007), спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010); нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.