вучоны галіне дэрматалогіі і венералогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцябр Паўлавіч Ко́маў[1] (14 лістапада 1923 — 23 верасня 1993) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1977).
Акцябр Паўлавіч Комаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1993 (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | дэрматалогія і венералогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1974) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | В. Г. Панкратаў |
Партыя | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў горадзе Клімавічы (сучасны адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Бацькі — медыцынскія работнікі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Скончыў Барнаульскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У якасці камандзіра ўзвода 201-й стралковай дывізіі прымаў удзел у баях на Калініскім і Паўночна-Заходнім франтах. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1942 годзе працаваў ваенруком у школе ў горадзе Бійск. З кастрычніка 1943 года вучыўся ў Новасібірскім медыцынскім інстытуце, у 1944—1948 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1948—1950 гадах ардынатар, галоўны ўрач раённага скурна-венералагічнага дыспансера ў горадзе Рэчыца. Скончыў клінічную ардынатуру Мінскага медыцынскага інстытута, працаваў галоўным урачом Мінскага скурвендыспансера, начальнікам аддзела Міністэрства аховы здароўя БССР, інструктарам адміністрацыйнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Беларусі ў 1945—1958 гадах, асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута ў 1958—1963 гадах[2][3]. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сравнительная оценка антигенов в реакции Вассермана и реакция оседания эритроцитов в диагностике сифилиса»[2]. З красавіка 1963 года да 1987 года А. П. Комаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагічнага інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы к этиологии и патогенезу псориаза»[2].
А. П. Комаву належаць навуковыя працы па этыялогіі і патагенезе псарыязу, вывучэнню імуналагічных механізмаў патагенезу скурных захворвання, па венералогіі. Аўтар больш за 130 навуковых прац[2]. Сярод апублікаванага:
Пад кіраўніцтвам А. П. Комава падрыхтаваны і абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый[2].
А. П. Комаў уваходзіў у склад Прэзідыума вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1965—1968 гадах займаў пасаду старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматолагаў і венеролагаў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.