Аб’юзіўныя адносіны[2][3][4] (ад англ.: abusive relationships — прыніжальныя адносіны) — адносіны, у якіх партнёр парушае асабістыя межы іншага чалавека, прыніжае, дапускае жорсткасць у зносінах і дзеяннях, каб падавіць волю ахвяры. У такім тыпе адносін ахвяра і агрэсар не мяняюцца месцамі, ахвяра праз шэраг прычын не можа выйсці з гэтых адносін.
Хуткія факты
Міжасобасныя адносіны |
Тыпы адносін |
|
Падзеі |
|
Пачуцці і эмоцыі |
|
Учынкі |
|
Гвалт у адносінах |
|
|
Закрыць
Быць аб’юзерамі могуць людзі незалежна ад полу, аднак ёсць адрозненні ў спосабах негатыўнага ўплыву на партнёра, жанчыны рэдка ўжываюць фізічны[en] і сексуальны гвалт[5] да свайго партнёра, мужчыны ўжываюць гэтыя віды гвалту найчасцей[6].
Паняцце аб’юзер ужываецца для апісання чалавека[7], які ўжывае гвалт як метад дасягнення сваёй мэты, гэта можа быць псіхалагічны, эканамічны і фізічны гвалт[8]. Аб’юзіўныя адносіны — прыніжальныя адносіны паміж «тыранам» і «ахвярай», якія суправаджаюцца трывалымі маніпуляцыямі з дапамогай грошай, шантажу, пагроз і фізічнага гвалту, а таксама маральным здзекам з боку агрэсара[9].
Аб’юзіўныя адносіны таксама сустракаюцца ўнутры сям’і. Акрамя таго, такія адносіны сустракаюцца ў кожных іншых відах міжасобасных сувязей[10].
- Хваробы і псіхічныя разлады.
- Выхаванне аб’юзіўнымі бацькамі, якія разбуральна ўплывалі на свядомасць дзіця і яго ўнутраны свет[11].
- Вялікая колькасць комплексаў і нізкая самаацэнка[8].
- Псіхічная нестабільнасць і праява сацыяльна-негатыўных рыс характару асобы, такіх як агрэсіўнасць, запальчывасць, прага да ўлады. Нізкі ўзровень самакантролю, жорсткасць, апраўданне гвалту, недавер і павышаная схільнасць да хлусні таксама могуць стаць важкай прычынай фарміравання аб’юзера.[крыніца?]
- Дэзадаптыўныя рысы характару асобы, такія як цёмная трыяда (макіявелізм, псіхапатыя і нарцысізм). Перакананасць, што для дасягнення ўласных мэт людзьмі можна і трэба маніпуляваць у зносінах, а таксама пэўныя ўменні маніпуляцыі, брак пачуцця віны, халоднасць характарызуюць праявы аб’юза ў міжасобасных адносінах. Людзі, якія маюць высокі ўзровень псіхапатыі па псіхаметрычных шкалах, маюць схільнасць да парушэння сацыяльных норм і правіл, праяўляюць схільнасць да падману, маюць нізкую трывожнасць, выяўленую пыху ў міжасобасных узаемаадносінах, нізкую эмпатыю, з’яўляюцца патэнцыяльнымі прадстаўнікамі аб’юзіўных адносін. Аб’юзерам уласцівы нарцысізм, які праяўляецца ў патрабаванні ад навакольных сталага захаплення і ўвагі да іх дзеянняў.[крыніца?]
- Рэўнасць — аб’юзер вельмі негатыўна ставіцца да зносін з патэнцыяльнымі сексуальнымі партнёрамі, выходзіць з сябе пры згадцы іншага чалавека, кантралюе званкі, перапіскі (няўпэўненасць у сабе).
- Абвінавачванні — аб’юзер спрабуе зрабіць вінаватым партнёра ў розных цяжкасцях: няўдачы на працы, у сям’і.
- Татальны кантроль — аб’юзер кантралюе кожны крок сваёй ахвяры, ён павінен пастаянна ведаць, дзе і з кім яна знаходзіцца.
- Нестабільны настрой — спачатку аб’юзер можа быць самым мілым і прыязным чалавекам, але варта здарыцца чамусьці, што яму не спадабаецца, як ён ператворыцца ў бязлітаснага, бяздушнага тырана.
- Неаб’ектыўная крытыка — аб’юзер будзе заўсёды незадаволены ўсім, уключаючы ахвяру, яму не падабаецца, як партнёр апранаецца, гаворыць, яго кампанія.
- Абмежаванне зносін — агрэсар выступае супраць таго, каб ахвяра падтрымлівала адносіны з блізкімі і значнымі для яе людзьмі, якія могуць «адкрыць вочы» на дэструктыўныя паводзіны аб’юзера.
- Перакананне ў неадэкватнасці паводзін — аб’юзер унушае сваёй ахвяры, што яна неадэкватна ўспрымае рэальнасць, эмацыйна нестабільная, што яна мае праблемы з памяццю, з дапамогай псіхалагічных маніпуляцый запэўнівае свайго партнёра ў яго «ненармальнасці»[12].
- Трывалыя маралі і парады — агрэсар навязвае сябе ў ролі настаўніка, які заўсёды мае рацыю.[крыніца?]
- Фізічны — прымяненне фізічнай сілы і гвалту, нанясенне пабояў, каб падпарадкаваць паводзіны ахвяры, прымусіць выконваць патрабаванні агрэсара[13].
- Псіхалагічны — форма гвалту, якая ўключае шантаж, пагрозы, розныя маніпуляцыі. Гэты тып гвалту можа праяўляцца ў схаванай або відавочнай форме.
- Эканамічны — кантроль грашовых сродкаў партнёра, каб абмежаваць сацыяльныя сувязі ў грамадстве і стварыць залежны стан.
- Сексуальны — прымус уступаць у сексуальную сувязь з партнёрам, які суправаджаецца фізічнымі пагрозамі. Аб’юзер выкарыстоўвае чалавека толькі для задавальнення ўласных жаданняў і патрэб[6].
- Сацыяльны — прафесійны і палітычны спосаб, які выкарыстоўваецца ў СМІ і інтэрнэце. Можа спалучацца з уцягваннем у цкаванне ахвяры выбаршчыкаў, чытачоў, гледачоў ТБ-шоу, слухачоў радыё, фанатаў, удзельнікаў сацыяльных сетак, схільных да ўдзелу ў групавым булінгавым аб’юзе (калектыўным цкаванні).[крыніца?]
- Ахвяра баіцца, што агрэсар пачне пераследаваць і пагражаць жыццю, калі яна паспрабуе выйсці з-пад яго кантролю. Напрыклад, у ЗША 2 мільёны жанчын штогод атрымліваюць сур’ёзныя траўмы ад сваіх партнёраў[5].
- Ахвяра не мае сваіх фінансаў і цалкам залежыць ад аб’юзера, знаходзіцца на яго ўтрыманні.
- Ахвяра мае моцную эмацыйную прыхільнасць да агрэсара[14].
- Агульныя з аб’юзерам дзеці, што прымушае ахвяру захоўваць адносіны.
Платонова, Н. М. Насилие в семье: Особенности психологической реабилитации: Учебное пособие / Под ред Ю. П. Платонова. — СПб.: Речь, 2004. — 154 с.
Никошкова, Е. В. Англо-русский словарь по психологии. — М.: АбиПресс, 2009. — C. 46.
Li, Elizabeth Tianyu; Carracher, Ellen; Bird, Timothy Linking childhood emotional abuse and adult depressive symptoms: The role of mentalizing incapacity(англ.) // Child Abuse & Neglect[en] - : journal. — 2020. — Т. 99. — С. 104253. — ISSN 01452134. — DOI:10.1016/j.chiabu.2019.104253
Lau, Anna S.; Valeri, Sylvia M.; McCarty, Carolyn A.; Weisz, John R. Abusive parents’ reports of child behavior problems: Relationship to observed parent-child interactions(англ.) // Child Abuse & Neglect[en] - : journal. — 2006. — Т. 30. — С. 639—655. — ISSN 01452134. — DOI:10.1016/j.chiabu.2005.11.009
Farmanara, Parviz (2019). "Abusive Supervisory Behavior Aimed at Raising Work Group Performance". Journal of Management Inquiry(англ.): 105649261988968. doi:10.1177/1056492619889687. ISSN 1056-4926.
Cui, Naixue; Liu, Jianghong Physical Abuse, Emotional Abuse, and Neglect and Childhood Behavior Problems: A Meta-Analysis of Studies in Mainland China(англ.) // Trauma, Violence, & Abuse[en] : journal. — 2018. — Т. 21. — № 1. — С. 206—224. — ISSN 1524-8380. — DOI:10.1177/1524838018757750
Landenburger, Kären M. The Dynamics of Leaving and Recovering from an Abusive Relationship(англ.) // Journal of Obstetric, Gynecologic & Neonatal Nursing[en] - : journal. — 1998. — Т. 27. — № 6. — С. 700—706. — ISSN 08842175. — DOI:10.1111/j.1552-6909.1998.tb02641.x
- Бэнкрофт, Ланди. Почему он делает это? Кто такой абьюзер и как ему противостоять / Переводчик: Ю. В. Рябинина. — Эксмо-Пресс, 2020. — 400 с. — (Психологический бестселлер). — ISBN 978-5-04-109495-9.
- Bancroft Lundy. Why Does He Do That?: Inside the Minds of Angry and Controlling Men. — Penguin Group US, 2003. — ISBN 1-101-22073-2.
- Далсегг А. На крючке. Как разорвать круг нездоровых отношений. — 2008. — 274 с. — ISBN 978-5-9614-4268-7.
- Егорова М. С., Ситникова М. А., Паршикова О. В. Адаптация Короткого опросника Тёмной триады // Психологические исследования. — 2015. — Т. 8. — № 43. — С. 1.
- Здравомыслова О. М. Обыкновенное зло. Исследования насилия в семье. — М., 2003. — 416 с.
- Ильин Е. П. Психология агрессивного поведения. — СПб.: Питер, 2014. — 368 с.
- Садовникова А. Ф. Абьюзивные отношения как форма девиантного поведения // Тенденции развития науки и образования. — 2019. — № 49 (3). — С. 96—98. — DOI:10.18411/lj-04-2019-67(недаступная спасылка)
- Dr. Robin Stern. The Gaslight effect. — New York: Morgan road books, 2007. — 163 с.