From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарцысізм — уласцівасць характару, якая заключаецца ў празмернай самаўлюбёнасці і самаацэнцы — грандыёзнасці, у большасці выпадкаў не адпавядае рэчаіснасці.
Паняцце паходзіць з грэчаскага міфу пра Нарцыса, выдатнага маладога чалавека, які палічыў за лепшае любавацца на сваё адлюстраванне ў ручаі і адкінуў каханне німфы Рэха. У пакаранне за гэта ён быў асуджаны закахацца ва ўласнае адлюстраванне і ў выніку ператварыўся ў кветку, якую назвалі яго імем.
У псіхалогіі і псіхіятрыі празмерны нарцысізм разглядаюць як сур'ёзную асабістую дысфункцыю ці расстройства асобы. Часта кажуць пра нырцысічную акцэнтуацыю характару. Слова «нарцысізм», «нарцысічны» ці «нарцыс» звычайна выкарыстоўваюць у негатыўным значэнні, калі паказваюць ганарыстасць, самаўпэўненасць эгаізм ці проста самаўлюбёнасць. У дачыненні да сацыяльнай групы яны могуць часам азначаць элітарнасць ці абыякавасць да праблем іншых людзей.
Зігмунд Фрэйд лічыў, што некаторы нарцысізм з'яўляецца неад'емнай часткай любога чалавека з самага нараджэння, і быў першым, хто ўжыў гэты тэрмін у псіхалогіі[1].
Мелані Кляйн і яе вучні (Герберт Розенфельд і Ханна Сегал) разглядалі нарцысізм як асаблівы тып аб'ектных зносін - нырцысічныя. Герберт Розенфельд вылучыў дэструктыўны нарцысізм (які з'яўляецца следствам інстынкту смерці) і лібідзінозны нарцысізм[2].
Ота Кернберг падрабязна разгледзеў паталагічны нарцысізм. Ён вылучыў 3 тыпы нарцысізму - нармальны інфантыльны нарцысізм, нармальны спелы нарцысізм і паталагічны нарцысізм. Паталагічны нарцысізм з'яўляецца адлюстраваннем сама-ідэалізацыі і грандыёзнага Я.Такія людзі схільныя з пагардай ставіцца да навакольных і ўвесь час дэманстраваць уласную перавагу і дасягненні («Радыё Я») пры адсутнасці эмпатыі і цікавасці да навакольных[3].
Эндру Морысан сцвярджае, што даросламу чалавеку разумная колькасць здаровага нарцысізму дазваляе збалансаваць задавальненне сваіх патрэб адносна навакольных[4].
Манфрэд Кетс дэ Врыс высветліў, што нарцысізм часта сустракаецца ў паспяховых мужчын, якія займаюць кіруючыя пасады, у тым ліку і самага высокага ўзроўню[5].
Карэн Хорні у сваёй працы «Неўроз і асабісты рост: Барацьба за самарэалізацыю» (1950) разглядае нарцысізм як адзін з напрамкаў развіцця неўрозу, які ўзнікае на аснове базальнай трывогі[6].
Эрых Фром у кнізе «Душа чалавека, яе здольнасць да дабра і злу» (1964) надае асноўную ўвагу злаякаснаму нарцысізму, які выступае складнікам «сіндрому распаду», вылучаючы пры гэтым індывідуальны і грамадскі нарцысізм[7].
Расстройства асобы, якое характарызуецца перакананасцю ва ўласнай унікальнасці, асаблівым становішчы, перавазе над астатнімі людзьмі; завышаным меркаваннем аб сваіх талентах і дасягненнях; паглынаннем фантазіямі аб сваіх поспехах; чаканнем безумоўна добрага стаўлення і беспярэчнага падпарадкавання ад навакольных; пошукам захаплення навакольных для пацверджання сваёй унікальнасці і значнасці; няўменнем праяўляць спачуванне; ідэямі аб уласнай свабодзе ад любых правілаў, аб тым, што навакольныя зайздросцяць. Варта дадаць, што нарцысы маюць нестабільную самаацэнку. Менавіта таму маюць патрэбу ў прызнанні грамадствам. Калі прызнання не будзе, то і самаацэнка пачне падаць. З гэтага выліваецца гэтак жа нелюбоў да канкурэнцыі.
Асобы тых, хто выхоўваўся нарцысічнымі людзьмі ці проста меў занадта шмат траўматычнага досведу ўзаемадзеяння з імі, у шматлікіх выпадках нясуць на сабе спецыфічны след, званы «нарцысічнай траўмай» і ўяўляе сабой павышаную адчувальнасць да сораму, а таксама цяжкасці ў падтрыманні «уласных межаў». Большасць людзей з нарцысічнай траўмай альбо гэтак жа, як нарцысічныя асобы, укладваюць шмат сіл у падтрыманне адчування сваёй звышзначнасці, альбо схільныя пакорліва выконваць капрызы навакольных, баючыся сутыкацца з іх гневам.
Між тым, у адрозненне ад сапраўдных нарцысічных асоб, нарцысічна траўміраваныя людзі захоўваюць дастатковы ўзровень рэфлексіі, каб мець магчымасць усведамляць уласныя зайздрасць, сорам і віну.
Сексуальная дэвіяцыя, пры якой палавая цяга адчуваецца да самога сябе. Можа разглядацца як разнавіднасць сексуальнага фетышызму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.