Абрука
Востраў у Рыжскім заліве From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў у Рыжскім заліве From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрука (эст.: Abruka) — адзін з астравоў Заходняга Эстонскага (Маанзундскага) архіпелага. Агульная плошча — 8,78 км². Насельніцтва (2014 г.) — 30 чал.
Абрука | |
---|---|
эст. Abruka | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 8,78 км² |
Насельніцтва | 30 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 3,42 чал./км² |
Размяшчэнне | |
58°08′55,20″ пн. ш. 22°30′27,97″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Заходні Эстонскі архіпелаг |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Муніцыпалітэт | Павет Саарэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Абрука месціцца ў паўночна-заходняй частцы Рыжскага заліва ў 3,9 км ад вострава Саарэмаа. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 6,4 км. Найбольшая шырыня — 3,1 км.
Цэнтральную частку вострава займае шырокалісцевы лес (92 га) з такімі рэдкімі для Эстоніі пародамі дрэў, як дуб, ліпа, ціс, плюшч, ляшчына. Востраў Абрука насяляюць каля 2000 птушак, ёсць дзікі і алені. Для аховы прыроды на востраве створаны нацыянальны парк.
У познім сярэднявеччы востраў Абрука належаў Эзэль-Вікскаму біскупству. Тут трымалі коней, колькасць якіх даходзіла да 150. Першыя сяляне з’явіліся толькі ў шведскі перыяд панавання (другая палова XVII ст. — першая чвэрць XVIII ст.). Яны займаліся пераважна рыбалоўствам. У XIX ст. на востраве быў адчынены першы маяк. У 1883 г. адчынена школа (працавала да 1972 г.). Пасля II сусветнай вайны насельніцтва вострава Абрука пачало стала зніжацца, што было выклікана абмежаваннямі ў жыцці на малым востраве.
На востраве Абрука стала пражывае каля 10—12 чалавек, аднак улетку насельніцтва павялічваецца да 30. Асноўныя заняткі мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка і абслугоўванне турыстаў. На востраве маюцца 2 маякі, мемарыял ахвярам парома «Эстонія» (1994 г.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.