From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблога Полацка — адна з асноўных падзей Лівонскай вайны. Войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем караля Стэфана Баторыя тры тыдні трымалі Полацк у аблозе і вызвалілі яго. Да таго часу Полацк быў пад кантролем Маскоўскага дзяржавы ўжо 16 гадоў.
Аблога Полацка | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Лівонская вайна | |||
Дата | 11 — 31 жніўня 1579 | ||
Месца | Полацк, Вялікае Княства Літоўскае | ||
Вынік | Здабыццё Стэфанам Баторыем Полацка. Працяг кампаніі. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
У 1576 годзе скончылася «бескаралеўя», новым каралём і вялікім князем абраны сяміградскі ваявода Стэфан Баторый. Яго пасольства да вялікага князя маскоўсага Івана Васілевіча з прапановай працягу перамір’я было беспаспяховым. Вялікі князь Іван пайшоў на абвастрэнне канфлікту, у 1577 годзе, пакуль Стэфан Баторый займаўся падрыхтоўкай войск, маскоўкія ваяводы здзейснілі паспяховы паход у Лівонію, занялі ўсе вялікалітоўскія ўладанні на поўнач ад Дзвіны. Потым вялікалітоўскія войскі адбілі Дынабург і Вендэн. Сеймам было вырашана аб’явіць вайну Маскоўскай дзяржаве каб вярнуць страчаныя тэрыторыі. Праводзілася падрыхтоўка як войск, так і ідэалагічная.[1]
Падчас кампаніі і пачатку аблогі Полацка частка маскоўскі войск здзейсніла рэйд па Жамойці і лівонскіх землях Рэчы Паспалітай.
Перад кампаніяй, за кошт дадатковых падаткаў, наняты наёмнікі з Германіі і Венгрыі.
Агулам: 7311 чал.
Агулам: 6528 чал.
Агулам прыватных поштаў: 5000 чал.
Агулам войска Кароны: 18739 чал. (10811 кавалерыі і 8028 пяхоты)
Агулам магнацкіх поштаў: 10000 чал.
Агулам войск ВКЛ: 22975 чал. (19030 кавалерыі і 3945 пяхоты)[3]
Вакол Полацка былі пабудаваны шанцы, якія падводзіліся да гораду з боку Запалоцкага пасада. Паводле плану, у іх павінны былі закласці міны для падрыву ўмацаванняў Полацка. Рабіліся падкопы пад сцены і вежы. З самага пачатку аблогі горад актыўна абстрэльваўся артылерыяй распаленымі ядрамі, што не прынесла вынікаў. Пасля гэтага спрабавалі падпаліць драўляныя сцены (пад час акупацыі горада маскоўскія войскі ўмацавалі горад дубовымі сценамі) сіламі добраахвотнікаў, што таксама не прынесла вынікаў.
Адзначалася мужнасць абаронцаў горада. Насельніцтва актыўна ўдзельнічала ў тушэнні пажараў. Не апошнюю ролю адыграла неспрыяльнае для войск Рэчы Паспалітай надвор’е. Рэйнгольдам Гейдэнштейнам адзначалася пагаршэнне стану дарог, што негатыўна ўплывала на лагістыку і, праз праблемы з пад’ездам гандляроў да лагера, на кошты і забеспячэнне правіянтам. Дадаткова ўскладнялі сітуацыю рэйды невялікіх груп маскоўскіх войск з Туроўлі і Сокала па лініях забеспячэння.
Пад час аблогі войска Рэчы Паспалітай трымала ў напружанні абаронцаў горада па ўсім перыметры. Пагаршэнне становішча войска стала прычынай для прыняцця ваенным саветам рашэння пра агульны штурме 28 жніўня. У гэты час палепшылася надвор’е.
29 жніўня пачаўся штурм. У хроніцы Бельскага паведамляецца аб паспяховым падпале вежы. Спробы патушыць пажар не прынеслі плёну. Нягледзячы на пажар, абаронцы паспелі ўзвесці роў на ўчастках абвалу сцяны і замацавацца на ім, тым самым не даўшы польскай і венгерскай пяхоце ўвайсці ў горад. Стэфан Баторый з военачальнікамі заняўся прыкрыццём адступлення войска, знаходзячыся на полі боя.
З мэтай прадухілення ўзмацнення брэшы абаронцамі было прынята рашэнне аб паўторным штурме. У гэты перыяд абаронцы панеслі значныя страты. Венгры здолелі прабіцца да абарончых збудаванняў. Відавочнай была перамога войск Рэчы Паспалітай, маральны дух абаронцаў падаў. Пачаліся перамовы. Частка абаронцаў вырашыла абараняцца да канца. Быў план аб падрыве парахавых запасаў, аднак стральцы з ліку абаронцаў раскрылі план і сілай вывелі з Сафійскага сабора кіраўнікоў. 31 жніўня горад капітуляваў на ганаровых умовах: было дазволена пакінуць горад з асабістай маёмасцю (6 тыс. чал.). Частка гарнізона з кіраўніцтвам, якое планавала абараняцца да канца, засталася ў палоне.
Заняцце Полацка дазволіла працягнуць наступ войскам Рэчы Паспалітай. Былі вернуты крэпасці Дрыса, Ніша, Туроўля. Пачалася аблога Сокала, які быў узяты крывавым штурмам. Суша капітулявала на ўмовах капітуляцыі Полацка. Былі здзейснены рэйды Філонам Кмітам па Смаленшчыне, а на паўднёвым тэатры баявых дзеянняў Канстанцінам Астрожскім і Міхаілам Вішнявецкім быў узяты ў аблогу Чарнігаў.
У гэтыя часы праявілі сябе як карысны сродак «лятучыя лісткі», якія перакладаліся на латынь і нямецкую мову і распаўсюджваліся па Еўропе. Сярод удзельнікаў аблогі быў Андрэй Курбскі, які пасля аблогі пісаў Івану Жахліваму «Дзе твае перамогі?»
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.