From Wikipedia, the free encyclopedia
Абаканскі хрыбет — горны хрыбет у складзе Заходняга Саяна на паўднёвым захадзе ўсходняй Сібіры. Знаходзіцца пераважна ў Хакасіі, часткова ў Кемераўскай вобласці і ў Рэспубліцы Алтай.
Абаканскі хрыбет | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Заходні Саян |
Даўжыня | 300 км |
Шырыня | 150 км |
Найвышэйшая вяршыня | Чаачэк |
Вышыня | 1984 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уяўляе сабой працяг Кузнецкага Алатау, які злучаецца на поўдні з хрыбтом Корбу на Алтаі. Клімат кантынентальны, з халоднай, шматснежнай зімой і ўмерана цёплым летам. Грэбневая частка хрыбта атрымлівае да 1500 мм ападкаў у год. На некаторых гольцах снег ляжыць усё лета.
Утварае паўднёва-ўсходнюю мяжу Кузнецкай катлавіны. З’яўляецца водападзелам рэк Абакан (басейн Енісея), Том, Мрас-Су і Лебедзь (басейн Обі).
Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад каля 300 км. Сярэдняя вышыня 1400—1700 м. Найвышэйшы пункт — 1984 м (безназоўная вяршыня хрыбта Чаачэк). Другая па вышыні вяршыня — гара Вялікі Аталык (1900 м). Іншыя значныя вяршыні — Вялікая Кальтайга (1883 м), Малая Кальтайга (1770 м).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.