рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Абакан (хак. Ағбан, руск.: Абакан) — рака ў Расіі, у Хакасіі, адзін з найбуйнейшых левабярэжных прытокаў Енісея.
Абакан | |
---|---|
хак. Ағбан, руск. Абакан | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 514 км |
Басейн | 32 000 км² |
Расход вады | 400 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Вялікі Абакан і Малы Абакан |
• Месцазнаходжанне | паўночныя схілы Заходняга Саяна (хрыбет Карбу) і Алтайскіх гор |
• Вышыня | вышэй 1959 м |
• Каардынаты | 51°18′36″ пн. ш. 88°30′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Енісей |
• Месцазнаходжанне |
Краснаярскае вадасховішча горад Абакан |
• Вышыня | 243,6 м |
• Каардынаты | 53°44′03,37″ пн. ш. 91°29′55,55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Хакасія |
Код у ДВР | 17010300212116100012818 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі — 327 км (з Вялікім Абаканам — 514 км), плошча вадазбору — 32000 км². Утвараецца пры зліцці Вялікага Абакана і Малога Абакана, якія бяруць пачатак на паўночных схілах Заходняга Саяна і Алтайскіх гор. Упадае ў Краснаярскае вадасховішча ля падножжа гары Самахвал.
У верхнім цячэнні Абакан працякае па вузкай, парослай тайгой даліне; ля сяла Вялікі Манок даліна рэзка пашыраецца, пераходзячы ў Мінусінскую катлавіну. Тут рэчышча Абакана разбіваецца на шматлікія рукавы. Рака мае пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Ледастаў з другой паловы лістапада па канец красавіка. Пры ўпадзенні ракі ў Енісей (Краснаярскае вадасховішча) размешчана сталіца Хакасіі — горад Абакан. Таксама на рацэ — населеныя пункты Абаза, Дамажакаў, Райкоў. Расход вады — 381 м³/с, у раёне Абазы — 308 м³/с.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.