Ісак Аронавіч Давідовіч (4 снежня 1911, Бабруйск — 5 снежня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Ісак Аронавіч Давідовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1993 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны, батальны |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сацрэалізм |
Вядомыя працы | «Свята Перамогі. 1964» |
Уплыў | М. Эндэ, В. Руцай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся 4 снежня 1911 года ў Бабруйску ў яўрэйскай сям’і. З 1927 па 1930 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў выкладчыкаў М. Г. Эндэ і В. М. Руцая. Дыпломная праца — карціна «На лесараспрацоўках».[2].
У 1932 годзе працаваў мастаком у кааператыве «Мастак». Быў арыштаваны 3 лістапада 1932 года. Асуджаны Асобай нарадай пры Калегіі ДПУ 15 сакавіка 1933 года па артыкуле 58 пп. 10, 11 Крымінальнага кодэксу РСФСР за антысавецкую агітацыю да тэрміну папярэдняга зняволення[3] і ў той жа дзень вызвалены[2]. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 31 мая 1989 года.
Памёр 5 снежня 1993 года ў Мінску.
Творчасць
Член Беларускага саюза мастакоў з 1932 года. З 1934 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, а таксама ў станковай і кніжнай графіцы, маляваў ілюстрацыі і плакаты. Сярод манументальных твораў — роспіс плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з Іванам Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі дзяржавамі (1956, з Іванам Ахрэмчыкам). Сярод твораў у кніжнай графіцы — «Апавяданнi» З. Бядулі (1947), «Ехаў казачнiк Бай» (1955) и «Казкi. Легенды» М. Танка, «Людзi на балоце» Івана Мележа.
Творы жывапісу
- «Карагод» (1937)
- «Курлоўскі расстрэл» (1939)
- «Партызаны на прывале» (1948)
- «Маці» (1954)
- «Наша будучае сяло» (1961)
- «Паміж баямі» (1965)
- «Нарачанская быль» (1967)
- «Першадрукар Францыск Скарына» (1968)
- «Хакеісты» (1975)
- «Солдаты рэвалюцыі» (1977)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.