рэвалюцыянер, забойца Аляксандра II From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігна́т Яўхі́мавіч Грыняві́цкі (17 чэрвеня 1856, фальварак Басін, Мінская губерня — 1 (13) сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) — рэвалюцыянер, член падпольнай рэвалюцыйна-тэрарыстычнай арганізацыі «Народная воля», найбольш вядомы як забойца імператара Аляксандра II.
Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1881 (24 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Член у |
|
Род дзейнасці | палітык, тэрарыст |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў маёнтку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у складзе вёскі Калінаўка, Клічаўскі раён) у сям’і каталіцкага дробнамаянтковага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гродзенская губерня) у арэнду, а сам служыў аканомам ува ўладаннях Незабыткоўскага на Міншчыне. У 1864 годзе сям’я вярнулася ў Грынявічы Вялікія.
У пачатку чэрвеня 1875 года Ігнат Грынявіцкі скончыў 7-класную гімназію ў Беластоку. У верасні 1875 года паступіў у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 года.
Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясціла сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2)[1][2]. Паводле народавольца Льва Ціхамірава (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].
У маі 1880 года Грынявіцкі пайшоў з інстытута і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, робіць сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з Андрэем Жалябавым , Соф’яй Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка Антона Барэйшу[4].
На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 года ў Ліпецку быў зацверджаны смяротны прысуд імператару Аляксандру II. Выкананне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў было зроблена шэсць замахаў.
Ігнат Грынявіцкі ўваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі імператара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай вуліцы Выбаргскага боку адбыўся сход арганізатараў замаху на Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяр…»
1 сакавіка 1881 года другой бомбай (першую бомбу, што параніла казакоў і спыніла экіпаж, кінуў Мікалай Рысакоў), якую кінуў Ігнат Грынявіцкі на набярэжнай Кацярынінскага канала, забіты расійскі імператар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены[5][6][7] . Памёр а 10-й гадзіне вечара ў прыдворным Канюшанным шпіталі. Перад смерцю на пытанні аб імені і званні адказаў «не ведаю».
Пасля смерці цела Грынявіцкага доўгі час не было апазнанае. Каб вызначыць асобу «невядомага», быў зроблены фотаздымак. У тэксце прыгавору ў справе «першамартаўцаў » ён фігуруе як «чалавек, які памёр 1 сакавіка, пражываў з падстаўным імем Ельнікава». Галава Грынявіцкага была аднятая і змешчаная ў слоік са спіртам, выстаўленая ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі[8].
Уладзімір Караткевіч прысвяціў Грынявіцкаму верш «Смяротная страта (1 сакавіка 1881 г.)».
З 1975 года па 1998 год імя Грынявіцкага насіў мост у Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Цяпер гэта Нова-Канюшанны мост, ён знаходзіцца непадалёк ад месца забойства імператара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.