філолаг, этнограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісак Натанавіч Віннікаў (26.11 (8.12). 1897, Хоцімск — 5 ліпеня 1973) — савецкі ўсходазнавец, этнограф, мовазнавец і лексікограф, адзін з буйнейшых даследчыкаў моў і культур семіцкіх народаў. Доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1946).
Ісак Натанавіч Віннікаў | |
---|---|
руск.: Исаак Натанович Винников | |
Дата нараджэння | 26 лістапада (8 снежня) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1973[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | semitologist, усходазнавец, арабіст, этнограф, фалькларыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | семіталогія[d], арабістыка, этнаграфія і фалькларыстыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
У 1916-1922 гг. працаваў у сістэме народнай асветы. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1925), дзе і працаваў (у 1938-1942, 1945-1949 загадчык кафедры этнаграфіі, у 1945-1949 загадчык кафедры асірыялогіі і гебраістыкі). Адначасова ў 1929-1943 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР (у 1941-1942 дырэктар). У 1943-1953 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ўсходазнаўства АН СССР. Навуковыя працы па агульнай і семіцкай этнаграфіі, семіцкай эпіграфіцы, лексікалогіі і лексікаграфіі, арабскай філалогіі і дыялекталогіі.
Вывучаў вераванні даісламскіх арабаў. Даследаваў бухарскі і кашкадар'інскі дыялекты (1936-1944), мову, фальклор і побыт арабаў Сярэдняй Азіі. Расшыфраваў, пераклаў і забяспечыў заўвагамі неапублікаваныя рукапісы К. Маркса (1941). У 1950-я гг. ажыццявіў дэшыфроўку і ўсебаковы філалагічны аналіз помнікаў фінікійскай і арамейскай пісьменнасці. Стварыў першы слоўнік фінікійскіх пунічных надпісаў з ІХ ст. да н.э. па II ст.н.э. (1958-1965), слоўніка і канкарданса помнікаў палесцінска-арамейскай мовы (1960).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.