Інтэрлінгвістыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрлінгві́стыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае розныя аспекты міжмоўных зносін і, у прыватнасці, міжнародныя мовы як сродак такіх зносін. асноўная ўвага звяртаецца на праацэсы стварэння і функцыянавання міжнародных штучных моў якія даследуюцца ў сувязі з пытаннямі шматмоўя, узаемаўплыву моў стварэння інтэрнацыяналізмаў і г. д.[1].
Інтэрлінгвістыка сфарміравалася на базе тэорыі лінгвапраектавання, закладзенай творамі Рэнэ Дэкарта (1629 г.) і развітай Г. В. Лейбніцам і іншымі.[1] Тэрмін «інтэрлінгвістыка» з'явіўся ў 1911 годзе і быў вызначаны яго аўтарам Жулем Мейсмансам як навука аб «натуральных законах фарміравання агульных дапаможных моў», пад якімі ён меў на ўвазе любыя мовы, якія здольныя выступаць у ролі пасрэднікаў міжмоўных (і нават міждыялектных) зносін[2]. З другой паловы XX стагоддзя інтэрлігвістыка канцэнтруецца на вывучэнні штучных моў (якія разглядаюцца як адзін са сродкаўпераадолення моўнага бар'ера), і звычайна разглядаецца як раздел мовазнаўства, які вывучае міжнародныя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі міжмоўных зносін[3].
Зноскі
- Кузнецов 1990, с. 196—197.
- Meysmans J. Une science nouvelle // Lingua internationale. — Bruxelles: 1911. — № 8.
- Кузнецов 1991, с. 25.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.