From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілі́[2] — рака ў Кітаі і Казахстане.
Ілі | |
---|---|
кіт.: 伊犁河 каз.: Іле уйг.: Или | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 140 000 км² |
Расход вады | 480 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Tekes River[d] |
• Каардынаты | 43°35′19″ пн. ш. 82°30′31″ у. д.HGЯO |
Вусце | Возера Балхаш[1] |
• Каардынаты | 45°20′14″ пн. ш. 74°03′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Возера Балхаш |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 1001 км (разам з ракой Тэкес — 1439 км)[3], плошча вадазбору 140 тыс. км². Пачынаецца ва Усходнім Цянь-Шані пры зліцці двух вытокаў — Тэкес і Кунгес. Упадае ў возера Балхаш. У вярхоўі — горная рака, ніжэй упадзення ракі Каш даліна расшыраецца, тут Iлі падзяляецца на рукавы. Да горада Капчагай цячэ па шырокай катлавіне, у нізкіх, месцамі забалочаных берагах, ніжэй уступае ў цясніну Капчагай, дзе пабудаваны Капчагайская ГЭС і Капчагайскае вадасховішча. Потым цячэ па Прыбалхашскай раўніне, пры ўпадзенні ўтварае дэльту (плошча 9 тыс. км²) з мноствам рукавоў.
Асноўныя прытокі: Каш, Харгос (справа), Чарын, Чылік, Талгар, Каскелен, Курты (злева).
Жыўленне ледавікова-снегавое. Ледастаў са снежня да сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 329 м³/с, на 270 км вышэй (с. Учжарма) — 469 м³/с.
Суднаходная ад горада Кульджа (Кітай); у Казахстане — ад дзяржаўнай мяжы да прыстані Баканас. Выкарыстоўваецца на арашэнне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.