Ізарская брама
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізарская брама (ням.: Isartor) — брама ў Мюнхене, размешчаная на мяжы Старога горада, за 600 м на паўднёвы ўсход ад Марыенплац , цэнтральнай плошчы горада, у самым канцы вуліцы Таль , і аддзяляе гістарычны цэнтр горада ад квартала Леэль .
Брама | |
Ізарская брама | |
---|---|
ням.: Isartor | |
48°08′06″ пн. ш. 11°34′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Мюнхен |
Тып будынка | брама |
Дата заснавання | 1337 |
Вышыня | каля 40 м |
Сайт | muenchen.de/sehenswuerdi… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абарончая Ізарская брама была збудавана ў рамках будаўніцтва другой лініі гарадскіх умацаванняў пры Людвігу Баварскім у перыяд з 1285 па 1347 год, у сувязі з актыўным пашырэннем гарадскіх тэрыторый. Сваю назву брама атрымала ў гонар ракі Ізар, якая працякала за 300 метраў ад умацаванняў, і служыла ўсходнім выхадам са старога горада. Менавіта праз гэту браму праходзіла адна з найважнейшых магістраляў сярэдневяковага Мюнхена — «саляны» шлях. Вядома, што менавіта праз гэту браму ў горад ўязджалі кароль Германіі Максіміліян I у 1491 годзе, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V у 1530 годзе і шведскі кароль Густаў II Адольф у 1632 годзе.
У 1337 годзе над брамай была надбудавана цэнтральная чатырохвугольная вежа. Дзве флангавыя васьмівугольныя вежы былі пабудаваны ўжо ў канцы 15 стагоддзя. У 19 стагоддзі Гарадскі савет прагаласаваў за знос Ізарскай брамы і сцен, якія злучалі цэнтральную вежу з двума бакавымі. У 1833 годзе пры каралю Людвігу I пабудова была адноўлена ў ранейшым выглядзе, былі ўзноўлены выявы гербаў на флангавых вежах і гістарычныя фрэскі над уязной брамай.
Ізарская брама моцна пацярпела ў перыяд Другой сусветнай вайны. У 1946—1957 гадах была праведзена яе рэстаўрацыя. У наш час у паўднёвай флангавай вежы адкрыты музей Карла Валянціна — артыста, пісьменніка і калекцыянера старых фатаграфій Мюнхена і марак. Тут жа працуе кафэ.
Ізарская брама складаецца з трох веж, злучаных сценамі, якія ўтвараюць унутраны двор. Цэнтральная вежа чатырохвугольная ў плане, яе вышыня складае 40 м, дзве бакавыя вежы — васьмівугольныя, яны з'явіліся пазней і прызначаліся для ўзмацнення абароны брамы, утвараючы так званы барбакан для вядзення абстрэлу перад брамай са знешняга боку горада.
На цэнтральнай вежы Ізарскай брамы ўсталяваны гадзіннік, які ідзе ў процілеглы бок і іх цыферблат, адпаведна, перавернуты. Тым самым гадзіннік як бы пацвярджае выраз вядомага палітыка і чацвёртага канцлера ФРГ Вілі Бранта: «У Баварыі гадзіннікі ідуць па-іншаму».
Паміж бакавымі вежамі знаходзіцца доўгая фрэска нямецкага мастака Бернхарда фон Неера 1835 г., якая адлюстроўвае трыўмфальнае шэсце Людвіга IV Баварскага пасля яго перамогі над Фрыдрыхам Прыгожым у бітве пры Мюльдорфе ў 1322 г. У паўднёвай вежы Ізарскай брамы працуе Музей Карла Валянціна — вядомага мюнхенскага артыста, коміка, калекцыянера фатаграфій.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.