Іерусалімскі Храм
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іерусалімскі Храм (іўр.: בֵּית הַמִּקְדָּשׁ, Бейт а-Мікдаш, гэта значыць «Дом Святасці»; іўр.: מִּקְדָּשׁ, Мікдаш) — культавае збудаванне, якое з’яўлялася цэнтрам рэлігійнага жыцця яўрэйскага народа паміж X стагоддзем да н.э. і I стагоддзем н.э. Храм размяшчаўся на Храмавай гары (іўр.: הַר הַבַּיִת, Хар а-Баіт) у Іерусаліме, на месцы, дзе сёння знаходзіцца мусульманская святыня Кубат ас-Сахра («Купал над Скалой»), і служыў адзіным дазволеным месцам ахвярапрынашэнняў Адзінаму Богу, якія прыносіліся коэнамі і левітамі. Храм таксама з’яўляўся аб’ектам паломніцтва ўсіх яўрэяў тры разы ў год: на Песах (Вялікдзень), Шавуот (Сёмуху) і Сукот (Свята Шатой).
Паводле Бібліі, часавым храмам пасля Зыходу яўрэяў з Егіпта і да будаўніцтва Храма ў Іерусаліме служыла пераносная Скінія сходу. Іерусалімскі храм уяўляў сабой будынак і гэтым адрозніваўся ад ахвярніка і адкрытага свяцілішча (бама). У Храме знаходзіліся прадметы, якія сімвалізавалі прысутнасць Бога (Каўчэг Запавету са Скрыжалямі Запавету і херувімы), а таксама начынне для святарства.
Паводле іўдаізму, Храм будзе адноўлены ў будучыні і стане духоўным цэнтрам для яўрэйскага народа і ўсяго чалавецтва.
У Бібліі Храм звычайна завецца «Бет YHWH» (з прычыны забароны на вымаўленне імя Бога чытаецца Бет Аданай — Дом Госпада ці Бет Элахім — Дом Бога). Часта ў паэтычных тэкстах у Пяцікніжжы[1] і Прароках[2] Храм завецца «Леванон» (іўр.: לבנון, «белы»)[3]. Назва «Бэт а-Мікдаш» (іўр.: בֵּית הַמִּקְדָּשׁ, Дом Святасці)[4] атрымала распаўсюджванне з часоў Мішны (II стагоддзе). У яўрэйскай рэлігійнай літаратуры шырока ўжываецца назва «Бет а-Бехіра» (іўр.: בֵּית הַבְּחִרָה, Дом Абрання)[5]. У паэтычнай літаратуры Храм завецца таксама імем «Арыель» (іўр.: אריאל, літар. «Боскі леў»)[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.