From Wikipedia, the free encyclopedia
Іератычнае пісьмо — адна з форм егіпецкага пісьма, якая выкарыстоўвалася для запісу тэкстаў на егіпецкай мове. Гэта ранняя форма старажытнаегіпецкага скорапісу, якая ўзнікла ў часы I дынастыі пры нанясенні іерагліфічных знакаў пэндзлікам на папірус, астраканы, камень ці скуру, у выніку чаго знакі атрымалі больш акруглую, курсіўную форму.
Іератычнае пісьмо | |
---|---|
Тып пісьма | лога-кансанантнае (фонаідэаграфічнае) |
Мовы | егіпецкая |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Дадынастычны і Дынастычны Егіпет |
Дата стварэння | каля 3000 да н.э. |
Перыяд |
мяжа 4-га і 3-га тыс. да н.э. — III стагоддзе н. э. |
Паходжанне | егіпецкая іерагліфіка |
Развілася ў | дэматычнае пісьмо |
Уласцівасці | |
ISO 15924 | Egyh |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва гэтага віду пісьма запазычана ў Клімента Александрыйскага (Страматы, V. 4), які назваў яго стар.-грэч.: γράμματα ἱερατικά — «свяшчэннае пісьмо».
Прынцыпы іератычнага пісьма ў цэлым супадалі з іерагліфічным. У адрозненне ад іерагліфікі, іератычныя тэксты заўсёды пішуцца справа налева. Першапачаткова іератыкай маглі пісаць зверху ўніз, але пасля XII дынастыі ўсталёўваецца гарызантальнае напісанне. Спачатку іератыка адрознівалася ад іерагліфікі толькі знешнім выглядам знакаў, аднак у выніку свайго развіцця з'яўляюцца некаторыя адрозненні ў спосабе іх ужывання. Таксама з'яўляюцца лігатуры. З канца Старажытнага царства можна вылучыць два тыпы іератыкі, якія адрозніваюцца па спосабе напісання і маюць розныя сферы ўжывання:
Форма іератычных знакаў можа служыць падставай для датавання тэксту, таму што кожнай эпосе быў уласцівы свой характэрны почырк.
Іератычнае пісьмо мела значна шырэйшую сферу ўжывання, чым іерагліфічнае. Параўнальна вялікім аб'ёмам іерагліфічных надпісаў, якія дайшлі да нас, мы абавязаны толькі лепшай захаванасці каменя — асноўнага матэрыялу іерагліфічных тэкстаў. Іератыкай пісалі разнастайныя адміністрацыйныя і юрыдычныя дакументы, лісты, матэматычныя, медыцынскія, літаратурныя і рэлігійныя тэксты. Найбольш вядомыя з іх:
Пасля таго, як у VII стагоддзі да н.э. іератыку пачынае выцясняць новы тып егіпецкага скорапісу — дэмотыка, а падчас грэка-рымскага перыяду — яшчэ і грэчаскае пісьмо, сфера ўжывання іератыкі стала абмяжоўвацца толькі рэлігійнымі тэкстамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.