From Wikipedia, the free encyclopedia
Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל, Yehezkel; МФА: [jəx.ezˈqel]) — трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.
Езекііль | |
---|---|
Род дзейнасці | прапаведнік, цудатворац, аўтар |
Дата нараджэння | 621 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 571 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іўдзейскага. Юнацкія гады правёў у Іўдзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Cучаснік прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іўдзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.