Ідэалагічная работа ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь — дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне ідэалогіі ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Органы

Пытаннямі дадзенай сферы займаецца Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, створанае 20 лютага 2004 года. У складзе мае ўпраўленне інфармацыі і ўпраўленне маральна-псіхалагічнага забеспячэння. Органу падпарадкоўваюцца ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр», тэлекампанія «ВаенТВ», а таксама ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл[1].

Сутнасць

Ідэалагічная работа заклікана сфармаваць патрыятычныя пачуцці, высокі маральны дух як у вайскоўцаў і грамадзянскіх супрацоўнікаў беларускай арміі, так і ў насельніцтва. Важнае месца займаюць сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя і падтрымка дысцыпліны. Ідэалагічная работа вядзецца па выхаваўчым, інфармацыйна-прапагандысцкім, псіхалагічным, сацыяльна-прававым і сацыяльна-культурным кірунках. У арганізацыйным аспекце дадзеная дзейнасць ажыццяўляецца ў выглядзе ідэалогічакай падрыхтоўкі, сістэм інфармавання, лекцыйнай прапаганды, адзіных дзён інфармавання, выкарыстання сродкаў візуальнай інфармацыі і сцяннога друку, работы мясцовых радыёвузлоў і індывідуальнай выхаваўчай работы[2][3].

З цягам часу змест і арганізацыйныя формы палітычных заняткаў пастаянна ўдасканальваліся. У 1992—1993 гадах работа праводзілася ў сістэме гуманітарнай падрыхтоўкі, у 1994—2004 гадах — у сістэме дзяржаўна-прававой падрыхтоўкі. У 2005 годзе замест заняткаў па дзяржаўна-прававой падрыхтоўцы ўведзены заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы. З 2004 года работа праводзіцца, у тым ліку і з грамадзянскім персаналам. Персанальную адказнасць за кіраўніцтва палітычных заняткаў нясуць камандзіры (начальнікі), а за арганізацыю і вучэбна-метадычнае забеспячэнне — іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце[4].

Змест

У пачатку 1990-х гадоў органы выхаваўчай работы апынуліся ў крызісе, паколькі ва Узброеных Сіл маладой рэспублікі не было выразна сфармуляванай ідэалагічнай канцэпцыі. У многіх службовых асоб зусім адсутнічала разуменне значнасці гэтай дзейнасці. Ідэалагічная сфера адчувала арганізацыйную блытаніну. Былі прапановы наогул ліквідаваць упраўленне па выхаваўчай рабоце. Сітуацыю выратавалі толькі энтузіясты з ліку афіцэраў[5].

У 1995—2003 гадах у напрамку ідэалагічнай работы былі праведзены розныя эксперыменты і даследаванні, якія пазней прывялі да з’яўлення эфектыўных і ўстойлівых мадэляў кіравання, умацаваўшы парадак у арміі.

У ходзе рэформаў 2004—2005 гадоў і стварэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы выхаваўчая дзейнасць была канчаткова ўпарадкавана[6].

У аснову пакладзена афіцыйная дзяржаўная ідэалогія, так званая «ідэалогія беларускай дзяржавы» — юрыдычна аформленая сістэма ідэй, ідэалаў і каштоўнасцяў, якая адлюстроўвае мэты і асаблівасці беларускага шляху грамадскага развіцця. Базавыя прынцыпы і мэты развіцця беларускай дзяржавы замацаваны ў канстытуцыі. У падмурку знаходзяцца бяспека, тэрытарыяльная цэласнасць, незалежнасць, суверэнітэт і дабрабыт грамадзян[7]. Забеспячэнне гэтага непасрэдна звязана з функцыямі і задачамі Узброеных Сіл.

Дадзеная сістэма ў арміі разглядаецца як ідэалогія забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы[8].

У гістарычным канцэпце для Узброеных Сіл Беларусі за прыклад і аснову ўзяты Чырвоная армія і падзеі Вялікай Айчыннай вайны[9].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.