беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Анатольевіч Плышэўскі (нар. 19 лютага 1979, Любань, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі юрыст, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама , член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінска.
У 2001 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2004 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў галоўным спецыялістам аддзела абагульнення судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, сакратаром Пленума — памочнікам першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда, сакратаром Пленума аддзела прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый кіраўніцтва справамі Вышэйшага Гаспадарчага суда. З 2012 года — намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].
У 2012 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 8 снежня 2014 года працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама[2].
31 жніўня 2020 года Плышэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].
2 кастрычніка 2020 года Плышэўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Плышэўскі як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў[6]. Разам з калегамі па ЦВК Плышэўскі, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвёў непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыў прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[6]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[7]. Акрамя таго, Плышэўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швейцарыя[11][12][13].
21 чэрвеня 2021 года Плышэўскі таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[14][15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.