Іван Сулім (нар. 4 мая 1989, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».

Хуткія факты Іван Сулім, Поўнае імя ...
Футбол
Іван Сулім
Поўнае імя Іван Вячаслававіч Сулім
Нарадзіўся 4 мая 1989(1989-05-04)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 64 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лясгас
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Беларусь Гомель 5 (0)
2009   Беларусь ДБК-Гомель 10 (0)
2010   Беларусь ДБК-Гомель 13 (0)
2011—2012 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 47 (0)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 56 (1)
2015 Беларусь Гомель 19 (0)
2016—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (0)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 9 (0)
2022— Беларусь Лясгас (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 мая 2022.
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У сезоне 2007 двойчы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Вышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадах другую палову сезона праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы, звычайна выходзячы ў стартавым складзе.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», і ў лютым падпісаў кантракт[4]. У складзе мазыран стаў выступаць у асноўным на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[5]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран, аднак у маі страціў месца ў складзе з-за траўм, канчаткова вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона.

Да сезона 2018 рыхтаваўся разам са «Славіяй», аднак у красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, перайшоў у жыткавіцкі ЮАС. У ліпені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[6].

У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса» ў Другой лізе.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006дубльГомельБеларусь261
2007Д1ГомельБеларусь20
2008дубльГомельБеларусь281
2009 (1)дубльГомельБеларусь110
2009 (2)Д2ДБК-ГомельБеларусь100
2010 (1)Д2ГомельБеларусь30
2010 (2)Д2ДБК-ГомельБеларусь130
2011Д2СКВІЧБеларусь240
2012Д2СКВІЧБеларусь230
2013Д2Ведрыч-97Беларусь290
2014Д2Рэчыца-2014Беларусь271
2015Д1ГомельБеларусь190
2016Д1Славія-МазырБеларусь220
2017Д1Славія-МазырБеларусь70
2018 (1)Д2ЮАСБеларусь90
Закрыць

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.