Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван (Яніс) Пятровіч Фурман (30 ліпеня 1889, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 19 студзеня 1934, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.
Іван Пятровіч Фурман | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1934 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства і этнаграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся на фальварку Леонтава ў лютэранскай сям’і землеўладальніка з латышскіх сялян.
З 1909 па 1913 навучаўся ў Пскоўскай землямернай вучэльні, адразу пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць у Віцебскай губернскай землеўпарадкавальнай камісіі. Калежскі сакратар (19 красавіка 1914). Пасля кароткай службы ў 100-м пяхотным Астроўскім палку — старшы землямер (1917), з сакавіка 1919 землямер-інструктар па Віцебскім павеце, з 1920 — кіраўнік работ у тым жа павеце, з 1922 загадчык землямерна-тэхнічнай часткай Віцебскага губернскага зямельнага ўпраўлення. Адначасова з 1923 землямер-рэвізор у Невельскім павеце, з 1926 раённы землеўпарадчык у Гарадоцкім раёне.
Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918).
Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.
Памёр у Віцебску пасля цяжкай хваробы.
Займаўся даследаваннямі беларускага народнага мастацтва[1], творчасці віцебскіх мастакоў-гравёраў[2][3][4]. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц у сярэдзіне 20-х — пачатку 30-х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў у іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:
Ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.