From Wikipedia, the free encyclopedia
Zerkalo.io (вымаўляецца: зеркала.іо) — беларускі інтэрнэт партал, копія TUT.BY. Быў зроблены 8 ліпеня 2021 года пасля блакіроўкі TUT.BY у Беларусі. Рэдакцыя падкрэсліла, што Zerkalo.io скончыць сваё жыццё, пасля таго, як TUT.BY зможа легальна працаваць у краіне[1]. 8 ліпеня сайт быў заблакаваны ў Беларусі.
Zerkalo.io | |
---|---|
URL | smart.zerkalo.io |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | інтэрнэт-партал |
Мова праграмавання | руская |
Размяшчэнне сервера | ЗША |
Уладальнік | Былая каманда Tut.by |
Пачатак працы | 8 ліпеня 2021 |
Бягучы статус | Працуе |
9 жніўня 2021 года стала вядома, што МУС жадае прызнання Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам, слуханні аб гэтай справе будуць праходзіць 13 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам. Рэдакцыя парталу лічыць гэта «забойствам журналістыкі і спробай сцерці гісторыю ў Беларусі»[2].
Як і TUT.BY, інтэрнэт-сайт Zerkalo.io быў заблакаваны. У некаторых чытачоў не працуе дадатак на тэлефоне.
У чэрвені 2023 г. МУС Беларусі аб'явіла «Люстэрка», уключаючы яго сайт, сацыяльныя сеткі і лагатып, экстрэмісцкім фарміраваннем[3]. За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім беларускія законы прадугледжваюць крымінальную адказнасць[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.