![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Wikirank-096.png/640px-Wikirank-096.png&w=640&q=50)
WikiRank
анлайн-сэрвіс для аўтаматычнай адноснай ацэнкі і параўнання артыкулаў у розных моўных версіях Вікіпедыі. / From Wikipedia, the free encyclopedia
WikiRank (або ВікіРанк) — анлайн-сэрвіс для аўтаматычнай адноснай ацэнкі і параўнання артыкулаў у розных моўных версіях Вікіпедыі.
WikiRank | |
---|---|
![]() | |
URL | wikirank.net |
Рэгістрацыя | 2015 |
Мова(-ы) | руская, англійская, польская |
Пачатак працы | 2015 |
У навуковых працах сэрвіс першы раз згадваецца ў 2015 годзе[1]. Адна з навуковых прац, якая апісвае вынікі ацэнкі якасці з выкарыстаннем сэрвісу ВікіРанк, была прызнана адной з найважнейшых адкрыццяў Вікіпедыі і іншых праектаў Вікімедыі ў 2017—2018 гадах.[2]
Адметнай асаблівасцю сэрвісу з’яўляецца тое, што ён дазваляе ацэньваць якасць і папулярнасць артыкулаў у Вікіпедыі па шкале ад 0 да 100 у выніку разліку сінтэтычнага паказчыка. Гэта спрашчае параўнанне моўных версій артыкулаў, якія могуць мець розныя градацыі якасці і стандарты адзнак[3]. Для разліку ацэнкі якасці і папулярнасці, ВикиРанк выкарыстоўвае розныя важныя нармалізаваныя паказчыкі, такія як:
- даўжыня тэксту[4][5]
- колькасць зносак (крыніц)[6][7]
- секцыі[8][9]
- выявы[10][11]
- колькасць наведванняў[12][13]
- і іншыя[14][15][16].
ВікіРанк распрацаваны на базе даследаванняў навукоўцаў з Беларусі і Польшчы.[17] Спачатку сэрвіс дазваляў параўноўваць якасць артыкулаў у 7 моўных версіях, пазней — больш чым у 50 асноўных моўных раздзелах Вікіпедыі.
ВікіРанк выкарыстоўваецца таксама для дыдактычных мэтаў у розных вышэйшых навучальных установах (такіх як Варшаўскі універсітэт[18]).
Ацэнкі, прадастаўленыя ВікіРанкам, выкарыстоўваюцца для вызначэння якасці картак[19].