Wargaming.net
From Wikipedia, the free encyclopedia
Wargaming.net — кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў у жанры стратэгій[3]. Кампанія была заснавана ў 1998 годзе[4][5]. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Лондане, Вялікабрытанія. Цэнтр распрацовак кампаніі знаходзіцца ў Мінску, Беларусь[6].
Wargaming.net | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства, карпарацыя[d] і таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 2 жніўня 1998 |
Заснавальнікі | Віктар Уладзіміравіч Кіслы |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці | Віктар Уладзіміравіч Кіслы (прэзідэнт кампаніі), Мікалай Нябышынец[1] (дырэктар па PR і маркетынгу) |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне і камп’ютарная гульня |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Wargaming West Corporation[d], Wargaming Seattle[d], Riot Sydney[d] і Lesta Studio |
Сайт | wargaming.com/en/ (англ.) |
У 2007 годзе Wargaming.net аб'ядналася са студыяй-распрацоўшчыкам Arise,[3]. На гэты момант штат супрацоўнікаў Wargaming.net налічвае каля 250 чалавек[7][8][няма ў крыніцы]. У 2012 годзе штат павялічыўся да 900 супрацоўнікаў, па ўсім свеце, 400 з якіх працуюць у Мінску.
У чэрвені 2012 года кампанія Wargaming анансавала новы сэрвіс, які ўключае ў сябе гульні ваеннай MMO-серыі: World of Tanks (Свет танкаў), World of Warplanes (Свет баявых самалётаў) і World of Battleships (Свет баявых караблёў). Сэрвіс Wargaming.net стане цэнтрам новай ММО-сусвету з адзінай кропкай уваходу — парталам www.wargaming.net. Са стартам гульнявога сэрвісу і абноўленага сайта кампаніі гульцы атрымаюць Wargaming.net ID, які прадстаўляе адначасовы доступ да ўсіх праектаў і сэрвісаў кампаніі, а таксама магчымасць OpenID-аўтэнтыфікацыі на партнёрскіх і фан-рэсурсах. На дадзены момант гульнявыя серверы кампаніі падзеленыя па рэгіянальнай прыкмеце, г.зн. гулец з амерыканскім або расійскім акаўнтам не можа гуляць на серверы іншага рэгіёна (англ.: global play).