Мяккацелыя чарапахі, мяккаскурыя чарапахі, мяккія чарапахі (Trionychoidea) — надсямейства прэснаводных чарапах.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Мяккацелыя чарапахі |
Trionyx triunguis |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Мяккацелыя чарапахі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Trionychoidea Fitzinger, 1826
|
Сямействы |
---|
- Carettochelydae — Двухкіпцюровыя чарапахі
- Trionychidae — Трохкіпцюровыя чарапахі
|
|
Закрыць
Аб’ядноўвае 2 сямействы: двухкіпцюровыя чарапахі — 1 від, пашыраны ў Паўночнай Аўстраліі, на востраве Новая Гвінея, і трохкіпцюровыя чарапахі, або трыоніксы — 6 або 7 родаў, 22 віды; пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы.
Даўжыня да 90 см. Цела і сплошчаны касцявы панцыр укрыты мяккай скурай без рагавых шчыткоў (адсюль назва). Галава з мяккім хабатком, на канцы якога знаходзяцца ноздры. Лапы шырокія, пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Здольныя трымацца пад вадой да 15 гадзін. Кормяцца раслінамі і жывёламі (насякомыя, ракападобныя, малюскі, рыбы, земнаводныя і інш.).
У Азіі — аб’ект промыслу (мяса, яйцы).