Чарапахі (Testudines) — атрад паўзуноў, які існуе на працягу больш за 220 мільёнаў гадоў. Уключае каля 230 сучасных відаў, што групіруюць у 12 сямействаў і 5 падатрадаў, распаўсюджаных у трапічнай і ўмеранай кліматычных зонах амаль па ўсёй Зямлі. Іх падзяляюць на марскіх і наземных (сухапутныя і прэснаводныя).
Чарапахі | |||||||||||||||||||||||||
Ілюстрацыя з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur», 1904 | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Testudines Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||
Падатрады | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Даўжыня панцыра ад 10 см да 2,4 м, маса да 865 кг. Панцыр касцёва-рагавы або касцёва-скурысты, складаецца са спіннога (карапакс) і брушнога (пластрон) шчытоў. У многіх чарапах пад панцыр уцягваюцца галава, хвост і канечнасці. Зубоў няма, сківіцы ўкрыты рагавымі пласцінкамі ў выглядзе дзюбы.
Распаўсюджанне
Марскія чарапахі пашыраны ў трапічных і субтрапічных зонах акіянаў, наземныя — паўсюдна (акрамя Антарктыды). Жывуць у пустынях, трапічных лясах, у азёрах, рэках, балотах, на марскіх узбярэжжах, у акіянах і г.д. На Беларусі 1 від — балотная чарапаха еўрапейская.
Асаблівасці біялогіі
Наземныя чарапахі кормяцца пераважна расліннасцю, водныя — жывёльным кормам.
Размнажаюцца на сушы яйцамі. Жывуць некалькі дзесяткаў (зрэдку да 150) гадоў.
Выкарыстанне чалавекам
Асобныя віды — аб'екты промыслу.
Сучасныя падатрады
- Скрыташыйныя чарапахі (Cryptodira)
- Бакашыйныя чарапахі (Pleurodira)
- Бесшчытковыя чарапахі (Athecae)
- Марскія чарапахі (Cheloniidae)
- Мяккацелыя чарапахі (Trionychoidea)
Фотагалерэя
- Гофер-поліфем
- Чырвонавухая чарапаха
- Зялёная чарапаха
- Галапагоская
Літаратура
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.