From Wikipedia, the free encyclopedia
The Left Banke — амерыканскі музычны гурт. У сваіх песнях сумяшчалі поп-рок з велічнымі квазікласічнымі мелодыямі і аранжыроўкамі, у 1960-я гады былі піянерам новага стылю «барока-н-рол».
The Left Banke | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | барока-поп |
Краіны | |
Адкуль | Нью-Ёрк |
Лэйблы | Smash Records[d] |
Склад | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пругкія шчыльныя акуратныя гармоніі гурт запазычыў у «Бітлз», аранжыруючы іх струннымі амаль у камерным стылі. Таксама звяртаў на сябе ўвагу вакал Стыва Марціна (амаль фальцэт). Галоўным кампазітарам у групе быў клавішнік Майкл Браўн, са слоў AllMusic — падлетак-вундэркінд.
Дамогся поспеху гурт вельмі хутка, адразу выпусціўшы два хіты: «Walk Away Renée» (5-е месца ў гарачай сотні «Білборда») і «Pretty Ballerina» (15-е месца).
Часопіс Rolling Stone змясціў песню «Walk Away Renee» ў выкананні гурта The Left Banke на 222-е месца ў сваім спісе 500 найвялікшых песень усіх часоў. Акрамя таго, песня «Walk Away Renee» ў выкананні гурта уваходзіць у складзены Залай славы рок-н-ролу спіс 500 Songs That Shaped Rock and Roll.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.