Журчалкі, таксама Кветкавыя мухі[2] (Syrphidae) — сямейства двухкрылых насякомых, падатрад кароткавусыя (Brachycera).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Адно з найбольш шырокіх сямействаў кароткавусых двухкрылых, сустракаюцца паўсюдна, акрамя пустыня ў і тундраў, і на ўсіх мацярыках, акрамя Антарктыды. У сусветнай фаўне — 6000 відаў, у Палеарктыцы — 1600. Выкапнёвыя журчалкі апісаны з эацэна. Падобныя да восаў, але на самай справе яны бяскрыўдныя. Вельмі хутка лётаюць і махаюць крыламі. Афарбоўка чорна-жоўтая. Формай цела нагадваюць перапончатакрылых — так яны маскіруюцца ад ворагаў.
Лічынкі журчалак -- драпежнікі, фітафагі ці сапрафагі. Лічынкі некаторых відаў з'яўляюцца шкоднікамі гародных і дэкаратыўных раслін.
Імага журчалак сілкуюцца нектарам ці пылком кветак.
Некаторыя віды журчалак звязаны з грамадскімі насякомымі. Напрыклад, члены роду Volucella знаходзяцца ў гнёздах чмялёў, а прадстаўнікі роду Microdon з'яўляюцца мірмекафіламі і знаходзяцца ў мурашніках і тэрмітніках.
3 падсямействы, каля 200 родаў. Некаторыя прадстаўнікі сямейства журчалак:
- Allobaccha Curran, 1928
- Anasimyia Schiner, 1864
- Asarkina Macquart, 1842
- Asiodidea Stackelberg, 1930
- Baccha Fabricius
- Betasyrphus Matsumura, 1917
- Brachyopa Meigen, 1822
- Callicera Panzer, 1809
- Ceriana Rafinesque
- Cerioides Rohde
- Cheilosia Meigen
- Chrysogaster Meigen
- Chrysotoxum Meigen
- Cinxia Meigen
- Conosyrphus Frey, 1915
- Didea Macquart
- Doros Meigen, 1803
- Epistrophe Walker, 1852
- Episyrphus Matsumura & Adachi
- Eristalinus Rondani, 1845
- Eristalis Latreille — Ільніцы
- Eriozona Fallén
- Eumerus Meigen
- Eupeodes Matsumura
- Euromerus Meigen
- Graptomyza Wiedemann, 1820
- Hammerschmidtia Schummel, 1834
- Helophilus Meigen
- Heringia Rondani, 1856
- Ischiodon Sack, 1913
- Ischyrosyrphus Big
- Lejops Rondani
- Leucozona Schiner, 1860
- Mallota Meigen, 1822
- Melangyna Verrall, 1901
- Melanostoma Schinz
- Meliscaeva Frey, 1946
- Merodon Meigen
- Mesembrius Rondani, 1857
- Microdon Meigen
- Monoceromyia Shannon, 1922
- Myiatropa Rondani
- Paragus Latreille, 1804
- Pararctophila Herve-Bazin, 1914
- Parasyrphus Matsumura, 1917
- Parhelophilus Girschner, 1897
- Pipiza Fallén
- Pipizella Rondani, 1856
- Platycheirus Farg. et Serv.
- Primocerioides Shannon, 1927
- Pseudovolucella Shiraki, 1930
- Pterallastes Loew
- Rhingia Scope
- Rhinotropidia
- Scaeva Fabricius
- Sericomyia Meigen
- Simosyrphus Macquart
- Sphaerophoria Farg. et Serv.
- Sphiximorpha Rondani, 1850
- Spilomyia Meigen
- Syritta Farg. et Serv.
- Syrphus Fabricius
- Trichopsomyia Williston, 1888
- Triglyphus Loew, 1840
- Tubifera Meigen
- Volucella Geoffroy
- Xanthandrus Verrall, 1901
- Xanthogramma Schiner
- Xylota Meigen
Evenhuis N. L., Pape T., Pont A. C., Thompson, F. C. (2008). Syrphidae. Biosystematic Database of World Diptera (англ.) (Праверана 19 студзеня 2010) Напісанне Журчалкі, Кветкавыя мухі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.453