Spiranthes sinensis
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Spiranthes sinensis — від аднадольных раслін роду Spiranthes сямейства Архідныя (Orchidaceae). Упершыню апісаны ў 1807 годзе Хрысціянам Генрыхам Персанам пад таксанамічнай назвай Neottia sinensis[3], у склад роду Spiranthes перанесены ў 1908 годзе амерыканскім батанікам Оўксам Эймсам[4][5].
Spiranthes sinensis | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Spiranthes sinensis (Pers.) Ames, 1908 | |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Травяністая шматгадовая расліна. Лісце простае, без члянення, з вострай верхавінай і гладкім краем. Суквецце — колас. Кветкі памерам да 1 см, ружовыя, з белымі і чырвонымі плямамі, маюць шэсць пялёсткаў. Плод — каробачка[6].
Мезафітны, мезатропны, святлалюбны від[6].
Адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду[7], які сустракаецца галоўным чынам у Азіі і да краін Акіяніі[8]. Расце на прыморскіх лугах, газонах, ля абочын дарог, у парках і садах[6].
Вырошчваецца як дэкаратыўная, культурная і лекавая расліна. Можа ўжывацца ў ежу[6].
Паводле дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды, від не мае пагроз да знікнення[9]; аднак від уключаны ў рэгіянальныя Чырвоныя кнігі Расіі: рэспублік Башкартастан і Якуція, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, Камчацкага края, Кемераўскай, Курганскай, Томскай, Цюменскай і Чэлябінскай абласцей і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі[6]. Від уключаны таксама ў Чырвоную кнігу Украіны.
Сінанімічныя назвы[4]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.