Смалёўка[3], Ляскаўка[4] (Silene) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду — Silene gallica L.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Смалёўка

Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris)
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silene L., 1753, Sp. Pl.:416 nom. cons.

Сінонімы
  • Behen Moench
  • Charesia E.A.Busch
  • Coronaria Guett.
  • Gastrocalyx Schischk.
  • Gastrolychnis (Fenzl) Rchb.
  • Melandrium Röhl.
  • Melandryum Rchb.
  • Oberna Adans., 1763
  • Otites Adans., 1763
  • Schischkiniella Steenis
  • Viscaria Bernh.
Тыпавы від
Silene gallica L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20040
NCBI  3573
EOL  37656
GRIN  g:11156
IPNI  6460-1
Закрыць

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло пераважна прамастойнае, вышынёй 20—80[3] см. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае. Кветкі белага, жаўтаватага, чырвонага, пурпуровага колеру, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.

Распаўсюджванне

Род налічвае больш за 400 відаў у паўночных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у асноўным у Міжземнамор’і[5].

На тэрыторыі Беларусі род прадстаўлены 11 відамі[6], на тэрыторыі Расіі — прыкладна ста пяццюдзесяццю відамі, з іх у Заходняй Сібіры сустракаецца 22 віды і 15 — на Алтаі.

Многія аднагадовыя віды, напрыклад, смалёўка вільчатая (Silene dichotoma), засмечваюць пасевы, растуць на пустках і т. п. Шматгадовыя віды звычайна насяляюць на камяністых і пясчаных месцах, нярэдка ўтвараючы дзярніны. Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris), сустракаецца па сухіх лугах і схілах, у зарасніках хмызнякоў, на высечках, часам як пустазелле. смалёўка панікаючая (Silene nutans) расце ў светлых лясах, гаях, па лясных схілах. Silene acaulis — арктаальпійская падушкападобная расліна[7]. Карані светніка звычайнага (Silene chalcedonica) раней ужываліся замест мыла, адсюль яе іншыя назвы — татарскае мыла, панская фанабэрыя, cмалянка двухдомная (Silene dioica), народная назва шчаўкушкі, шчалкушкі, расце па хмызняках і ярах, cмалянка белая (Silene latifolia), народныя назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 487 відаў[8]:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. 2 350 экз.
  5. Смолёвка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  6. СМОЛКА ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку (Праверана 9 лістапада 2011)
  7. Silene (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 верасня 2013). Праверана 17 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.