Смалёўка ляскаўка[3] (Siléne vulgáris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Смалёўка ляскаўка | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Silene vulgaris (Moench) Garcke (1869) | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Назва
Першапачаткова расліна была апісана Конрадам Мёнхам, у працы Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis: a staminum situ describendi (1794) пад назвай Behen vulgaris. Назва, якую цяпер прызнаюць сапраўднай, была апублікавана ў 1869 годзе ў дзевятым выданні працы Flora von Nord- und Mittel-Deutschland . Вядома вялікая колькасць сінонімаў, некаторыя з іх:
- Silene cucubalus Wibel,
- Silene inflata (Salisb.) Sm.,
- Silene latifolia (Mill.) Rendle et Britt.,
- Silene behen (L.) Ikonn.[4]
Беларускія назвы: ляскаўка, ласкавіца, ласкаўка, лускавіца, лускаўка[5], калетнік, ландыш белы, луснец[6], звончык[7][8], заячча капуста, заеччы мак, скрыпушка[9].
Распаўсюджанне
Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Малой і Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Гімалаях, Манголіі, Японіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Шырока распаўсюджаная на ўсёй тэрыторыі Расіі, акрамя арктычных і паўднёвых пустынных раёнаў.
Расце па лугах, узлесках, палянах, у светлых лясах, на высечках, пустках, абочынах дарог, па канавах; часцей сустракаецца на прырэчных лугах, пераважна ў паўднёвых абласцях засмечвае пасевы хлебных злакаў.
Біялагічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40-100 см, голая, з прамым сцяблом. Лісце ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, даўжынёй да 10 см і шырынёй да 30 мм; шызае; ніжнія звужаныя ў кароткі хвосцік.
Кветкі на кароткіх кветаножках. Чашачка ўздутая, голая, даўжынёй 13-18 мм і шырынёй 7-10 мм, з 20 жылкамі. Пялёсткі ў 1,5—2 разы даўжэй чашалісцікаў, белыя, з рассечаным адгінам. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—верасні, плоданасіць з ліпеня. Карані кароткія, не галінастыя. Лёгка вырываюцца з зямлі.
Выкарыстанне
Парасткі смалёўкі выкарыстоўваюцца ў міжземнаморскай кухні: на паўночна-усходзе Італіі — у рызота, у Ла-Манчы — для запраўкі т. зв. «удовага гаспача » (gazpacho viudo).
Зноскі
- Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Silene cucubalus Wibel
- Silene vulgaris: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 29 сакавіка 2015)
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.