![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Samsung_headquarters.jpg/640px-Samsung_headquarters.jpg&w=640&q=50)
Samsung Group
From Wikipedia, the free encyclopedia
Samsung Group (кар.: 삼성그룹) — прамысловы канцэрн (група кампаній), адзін з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі чэболей, заснаваны ў 1938 годзе. На сусветным рынку вядомы як вытворца высокатэхналагічных кампанентаў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, бытавой тэхнікі, аўдыё- і відэа прылад.
Samsung Group | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Прамысловы канцэрн |
Лістынг на біржы | KSE:005930, KSE:005935 |
Заснаванне | 1938 |
Заснавальнікі | Лі Бён Чхоль |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Лі Бён Чхоль (заснавальнік) Лі Гон Хі (CEO і ўладальнік да красавіка 2008 года) |
Галіна | кангламерат |
Прадукцыя | электроніка, бытавая тэхніка, суднабудаванне, фінансы, хімія, забава, мабільны тэлефон, адзенне, аўтамабіль, электрычны апарат[d], electronic component[d], медыцынскае абсталяванне[d], dynamic random-access memory[d], флэш-памяць, сеткавае абсталяванне і авіябудаванне[d] |
Абарот | $ 143,1 млрд (2011) |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | $21,2 млрд (2010) |
Колькасць супрацоўнікаў | 222 тыс. чалавек (2011) |
Дэвіз |
Turn on tomorrow Насустрач будучыні[2] |
Сайт | samsung.com |
Слова «Samsung» (кар. 삼성, 三星, правільная перадача слова — «самсон») у карэйскай мове азначае «тры зоркі». Магчымая сувязь такой назвы з трыма сынамі заснавальніка Samsung Лі Бён Чхоля (이병철), малодшы сын якога Лі Гон Хі (이건희) узначальваў кампанію да красавіка 2008 года, у парушэнне ўсіх усходніх традыцый наследавання, у згодзе з якімі старэйшы сын атрымлівае ў спадчыну большую частку сямейнай уласнасці.[3]
Місія кампаніі:
Мы выкарыстоўваем чалавечыя і тэхналагічныя рэсурсы кампаніі для стварэння тавараў і паслуг цудоўнай якасці, здзяйсняючы тым самым свой уклад у паляпшэнне глабальнага стану грамадства.[4]