Флэш-памяць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Флэш-памяць (англ.: flash memory) — разнавіднасць паўправадніковай тэхналогіі электрычна перапраграмуемай памяці (EEPROM). Гэтае ж слова выкарыстоўваецца ў электроннай схематэхніцы для абазначэння тэхналагічна скончаных рашэнняў пастаянных запамінальных прылад у выглядзе мікрасхем на базе гэтай паўправадніковай тэхналогіі. У побыце гэта словазлучэнне замацавалася за шырокім класам цвёрдацельных прылад захоўвання інфармацыі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Дзякуючы кампактнасці, таннасці, механічнай трываласці, вялікаму аб’ёму, хуткасці працы і нізкага энергаспажывання, флэш-памяць шырока выкарыстоўваецца ў лічбавых партатыўных прыладах і носьбітах інфармацыі. Сур’ёзным недахопам дадзенай тэхналогіі з’яўляецца абмежаваны тэрмін эксплуатацыі носьбітаў[1][2], а таксама адчувальнасць да электрастатычнага разраду.