![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/8/86/Taylor-Swift-Reputation.jpg/640px-Taylor-Swift-Reputation.jpg&w=640&q=50)
Reputation (альбом Тэйлар Свіфт)
альбом Тэйлар Свіфт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Reputation — шосты студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 10 лістапада 2017 года пад лэйблам Big Machine. Прэдзаказ альбома ў iTunes пачаўся 25 жніўня ва ўсім свеце. Над альбомам разам са спявачкай працавалі Джэк Антонаф, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі, Эдвард Крыстафер Шыран, Найвэдзіус Уілбер, Оскар Гёрас, Оскар Холтар і OzGo. Акрамя таго, у песні «Look What You Made Me Do» быў выкарыстаны сэмпал, аўтары якога Фрэд Фэірбрас, Рычард Фэірбрас і Роб Манзолі.
Reputation | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||
студыйны альбом Тэйлар Свіфт | ||||||||||
Дата выпуску | 10 лістапада 2017 | |||||||||
Жанр | поп, сінці-поп | |||||||||
Працягласць | 55:38 | |||||||||
Прадзюсар | Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі, Оскар Гёрас, Оскар Холтар | |||||||||
Лэйбл | Big Machine | |||||||||
|
||||||||||
Храналогія Тэйлар Свіфт | ||||||||||
|
«Reputation» ўзначаліў iTunes ЗША за 6 хвілін, тым самым усталяваўшы новы рэкорд. У хуткім часе альбом дасягнуў вяршыні чартаў яшчэ ў 106 краінах, улічваючы і Беларусь. Альбом узначаліў шматлікія хіт-парады, сярод якіх Вялікабрытанія, Новая Зеландыя, Канада, Аўстралія, Нідэрланды і Ірландыя, дасягнуў 2 ступені ў Германіі і 3 — у Японіі. Акрамя таго, ужо за першы тыдзень «Reputation» набыў плацінавы статус у ЗША і Канадзе, залаты — у Новай Зеландыі і срэбны — у Вялікабрытаніі. Forbes назваў пласцінку бэстсэлерам 2017 года, а World Music Awards, у сваю чаргу, афіцыйна пацвердзіў, што Свіфт стала самай паспяховай спявачкай года ў свеце.
Першы сінгл «Look What You Made Me Do» выйшаў 25 жніўня 2017 года. 24 кастрычніка песня «…Ready for It?» атрымала статус паўнапраўнага сінгла. 14 лістапада песня «End Game» была адпраўленая на французскія рыдыёстанцыі, тым самым атрымаўшы статус сінгла. 12 сакавіка паўнапраўным сінглам стаў трэк «Delicate».